КНІГА ВЕРШАЎ "ГЭТА НЕ ПРА НАС". Алесь Сьнег
Гэта не пра нас, а насамрэч пра кожнага з нас Выйшаў з друку дэбютны вершаваны зборнік Алеся Сьнега. Кошт кнігі: 30 рублёў "Чытай мне вершы пра каханне" – магчыма, так можна было б назваць гэтую кнігу, пераасэнсоўваючы знакамітыя радкі рок-паэзіі. Дэбютны зборнік аўтара мае назву “Гэта не пра нас” – гэта не проста кніга, гэта падарожжа ў мінулае, якое ахоплівае вершы, напісаныя з 2012 года. Нібыта аўтар выварочвае гадамі схаваную скрыню з паперкамі, у якіх апісаныя даты, падзеі, людзі. Зборнік упрыгожаны кветкавымі матывамі – як на вокладцы, так і ва ўсёй айдэнтыцы кнігі. І так, там насамрэч ёсць кветкі. Сапраўдныя. Некаторыя чытачы атрымаюць кнігу з сухой кветкай – як кавалачак роднага поля, якое ты, магчыма, забыўся, але якое памятае цябе. Сам аўтар характарызуе сваю паэзію як "эма-стыль" – не столькі праз эстэтыку субкультуры, колькі праз шчырасць і глыбокую эмацыйную ўцягнутасць у кожны радок. Пасля змагання з сіндромам самазванца і страхамі першай кнігі, гэты зборнік урэшце пабачыць свет такім, якім ён быў створаны, без цэнзуры ўласных эмоцыяў і сумневаў. Алесь Сьнег запрашае чытачоў не проста гартаць старонкі, а слухаць вершы, адчуваць іх, пражываць разам з ім. Кніга мае невялічкі памер, што дазваляе ўзяць яе з сабой у кавярні, вандроўкі, летнія шпацыры.
Sign in to Google to save your progress. Learn more
Next
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. - Terms of Service - Privacy Policy

Does this form look suspicious? Report