ПАСПЯХОВЫ ФЭСТ 26/05
ПАСПЯХОВЫ ФЭСТ - моладзевае свята беларускай культуры і мовы.

26 траўня ў кафэ «Грай» пройдзе фестываль пад назвай «Паспяховы фэст», мэта якога паказаць яскравыя і паспяховыя беларускія культурніцкія праекты і ініцыятывы.

Арганізатарамі выступаюць «Арт Сядзіба», Cаюз беларускіх пісьменнікаў, кампанія «Будзьма беларусамі!», ПЭН-цэнтр і SAY.BY

Фестываль адбудзецца ў кафэ «Грай» і суседнім дворыку з 16:00 да 22:00.

Уваход ВОЛЬНЫ! Падтрымаць Свята можа кожны: https://molamola.by/campaigns/191

Неабходная РЭГІСТРАЦЫЯ!

У праграме: Вялікія Беларускамоўныя, паэтычная частка, міні-лекцыі 10 фактаў пра поспех, інтэрактыў і прызы ад партнёраў Свята.

Музычную частку распачне DJ set ад Хведара Грувіча, працягне Čas Łajna, K3tyvana, NAKA.

У дворыку музея адбудзецца інтэрактыўны спектакль для дзетак, падчас усяго Свята будзе працаваць кірмаш ды забаўляльныя зоны ад паспяховых грамадскіх ініцыятываў.

Запрашаем да ўдзелу ў Свяце кожнага! Прыходзьце з дзеткамі ды сябрамі!

Праграма будзе дапаўняцца і пашырацца

Імя і прозвішча *
Your answer
Колькасць чалавек *
Your answer
Ваш email *
Your answer
Спасылка на Вас у сац.сетках *
Your answer
Адкуль Вы даведаліся пра імпрэзу? *
Your answer
Submit
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service