Напярэдадні 119-годдзя з выпуску першага нумара «Нашай Нівы» запрашаем на квэст па Нашаніўскім часе!
«Наша Ніва» – першая «беларуская газэта з рысункамі», якая стала сапраўднай нацыятворчай з’явай. На яе старонках публікаваліся вядомыя літаратары і грамадскія дзеячы, складаліся нормы сучаснай беларускай мовы.
А на вечарыне пасля квэста ў нас будзе адмысловы госць, які ў 1990-х працаваў ужо ў адноўленай Нашай Ніве ў Вільні і ў Менску – журналіст, пісьменнік і бард Зміцер Бартосік. Нашаніўская тэма займае значнае месца сярод ягоных спеваў і літаратурных твораў
Калі і дзе:
📍 Нядзеля, 16 лістапада, 14:00
📍 Месца збору: Базыльянскія муры (Aušros Vartu, 7)
Як паўдзельнічаць:
1. Стварыць каманду ад 1 да 6 чалавек, выбраць назву і кіраўніка, які зарэгіструе каманду.
2. Калі каманды няма – таксама рэгіструйцеся! Вы зможаце далучыцца да іншых ці прайсці квэст самастойна.
3. Прайсці ўсе заданні квэсту, сустрэцца з героямі Нашаніўскага часу і пасля далучыцца да вечарыны ў Карчме 1863.
Усе ўдзельнікі атрымаюць сувеніры, а пераможцы – адмысловыя падарункі.
Што браць з сабой: тэлефон з мабільным інтэрнэтам і паўэр-банк. Гугліць можна і трэба!
Рэгістрацыя пажадана да канца дня суботы, 15 лістапада, але ў выключных выпадках — і на месцы.
Сачыце за навінамі ў нашых сацсетках:Тэлеграм-канал https://t.me/urbanlegendapp
Інстаграм https://instagram.com/ulegendapp
Персанальныя дадзеныя, якія зьбіраюцца пры рэгістрацыі, не падлягаюць разгалошванню ў межах агульнапрынятай палітыкі прыватнасці.
Праект рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза 🇪🇺