Еўрапейская Сарматыя: прастора і час
Курс Алега Дзярновіча ў Беларускім калегіюме.
29 траўня і 5 чэрвеня 2019 г.

На зломе Сярэднявечча і ранняга Новага часу рэгіён Цэнтральна-Усходняй Еўропы быў асэнсаваны як Еўрапейская Сарматыя. Да таго ж асэнсаваны тагачаснымі інтэлектуаламі саміх “сармацкіх” краінаў, якія запазычылі познеантычныя матрыцы. Еўрапейская Сарматыя паўставала на Памежжы, але не як зона канфліктнасці, а хутчэй як рэгіён адметнасці і разнастайнасці.
Курс “Еўрапейская Сарматыя: прастора і час” прапануе новую оптыку на некалькі падмуркавых праблем рэгіёна, сярод якіх:
– “Русь” і “Літва” Вялікага Княства Літоўскага як этна-канфесійныя і сацыя-геаграфічныя рэгіёны;
– “Візантыйскі код”: ці існуе сувязь паміж цывілізацыйным статусам і гістарычным геакультурным выбарам?
– Інфлянты як мадэль “платы за цывілізацыю”;
– Рэч Паспалітая – шмат сэнсаў Рэспублікі.
Нашае гісторыка-культурнае падарожжа яшчэ не скончанае!

Email address *
Імя: *
Your answer
Прозвішча: *
Your answer
Ваш кантактны тэлефон: *
+375 хх ххх хх хх
Your answer
Ці падпісаць вас на рассылку з нашымі адукацыйнымі прапановамі?
Мы будзем дасылаць вам лісты на электронную пошту 1-2 разы на тыдзень
Submit
Never submit passwords through Google Forms.
This form was created inside of Belarusian Collegium. Report Abuse - Terms of Service