Дзень роднай мовы
Савет стараст факультэта журналістыкі падрыхтаваў для студэнтаў і выкладчыкаў квэст, які дапаможа глыбей прасякнуцца беларускай мовай і культурай🌿

 Квэст прысвечаны Дню роднай мовы, які адбудзецца 21 лютага.

Каб паўдзельнічаць у квэсце, трэба сабраць сваю каманду (3-5 чалавек) і зарэгістраваць яе ў гэтай форме. У выпадку, калі сабраць каманду не атрымалася, то можна прыйсці 21 лютага на 2 паверх факультэта журналістыкі, і вам дапамогуць яе знайсці на месцы.

 Праходзіць пікеты разам са сваёй камандай можна на любым перапынку з 10 да 16 гадзін. А пераможцы квэста атрымаюць прыемны прыз.

Памятайце, мы можам ведаць шмат моў, але родная ў нас толькі адна💛
Назва Вашай каманды
*
Колькі ў вас чалавек?
*
Імя, прозвішча, факультэт, пасада або курс + група капітана каманды
*
tg/inst/vk капітана 
*
Якія пікеты будуць чакаць Вас 21 лютага ?
🏰 GeoGuessr - віртуальна апынемся ў самых цікавых месцах Беларусі і наведаем самые вядомыя (і не вельмі) славутасці нашай Радзімы.

🎶 Shazam - пабачым, ці добра Вы ведаеце беларускія песні, акрамя знаёмай усім "Купалінкі".

👫 "Падкаці" па-беларуску - даведаемся, наколькі лёгка вы можаце падтрымаць гутарку на беларускай мове.

🥞 Беларуская карчма - дранікі, клёцкі, бульбяная бабка... Знаёмыя стравы, праўда? А зможаце назваць яшчэ штосьці ? Паспрабуйце нацыянальныя прысмакі на пікеце.

💃Народныя танцы - не сумняваемся, што знойдзем лепшага танцора на журфаку 21 лютага.

📖 Тэагонія - даведаемся больш пра беларускіх багоў і адкрыем для сябе дзіўны свет кітайскай рэлігіі.
Дзякуй за рэгістрацыю на квэст, мы будзем чакаць Вас 21 лютага на 2 паверсе факультэта журналістыкі! Карта пікетаў і ўся дадатковая інфармацыя будзе дасылацца капітану каманды. А тут вы можаце напісаць сваё пажаданне або нешта прыемнае, цалуем!

Савет стараст факультэта журналістыкі
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy