Рэгістрацыя на прэзентацыю анталогіі «На розныя галасы» і чытку п'есы Войтэка Зямільскага
19 лістапада ў межах pop-up фестывалю «На розныя галасы. Polish Plays» адбудзецца прэзентацыя анталогіі польскай сучаснай драматургіі і чытка п'есы Войтэка Зямільскага «Малая нарацыя».

У 18:00 пачнецца прэзентацыя анталогіі «На розныя галасы» з удзелам Марты Сакалоўскай, Пшэмыслава Пілярскага, Міхала Шыманяка, Марыны Шоды, Андрэя Хадановіча, Марыі Пушкінай, Марыны Казлоўскай, Лены Мальчэўскай і Тані Арцімовічў.

А ў 19:30 – чытка п'есы Войтэка Зямільскага «Малая нарацыя».

рэжысёр – Аляксандр Марчанка
выканаўца – Максім Брагінец
пераклад на беларускую мову Андрэя Хадановіча

Прэзентаыя і чытка адбудуцца у Культурным хабе «Ок16». Уваход на мерапрыемства вольны, але па папярэдняй рэгістрацыі.

Войтэк Зямільскі – тэатральны рэжысёр і мастак, чытае лекцыі ў Нацыянальнай акадэміі драматычага мастацтва ў Варшаве і ў Варшаўскім універсітэце. Працуе ў жанры дакументальнага спектакля. Выкарыстоўваючы такія інструменты, як стварэнне кампазіцыі ў рэальным часе, а таксама адсылкі са свету візуальных мастацтваў і розных медыя, ён стварае сусветы, якія спалучаюць у сабе эстэтычны вопыт і інтэлектуальныя даследаванні.

Polish Plays — праект, які рэалізуе Інстытут Адама Міцкевіча ў Варшаве. Праект складаецца з выдання анталогій перакладаў сучаснай польскай драматургіі ў Грузіі, Беларусі і Украіне, а таксама сцэнічных прэзентацый, воркшопаў і чытанняў. Партнёрамі праекта ў Беларусі выступілі — Цэнтр беларускай драматургіі, Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн», Лабараторыя сацыяльнага тэатра ECLAB, незалежная тэатральная кампанія Homocosmos, Беларускі Свабодны тэатр.
Пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску.
Ваша імя і прозвішча *
Your answer
Ваш тэлефон *
Your answer
Ваш e-mail *
Your answer
Якое мерапрыемства вы збіраецеся наведаць? *
Required
Submit
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy