Лекторый #999 8 і 9 верасня ў Берасці адбудуцца сустрэчы з арганізатарамі фестывалю “SPRAVA” і арт-пікніка “FSP”
8 і 9 верасня ў Берасці адбудуцца сустрэчы з арганізатарамі фестывалю “SPRAVA” і арт-пікніка “FSP”

Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” працягвае цыкл лекцый і сустрэч у межах праекта “#999”. У бліжэйшыя выходныя ў Берасце завітаюць стваральнікі і каардынатары культурніцкіх праектаў – Кацярына Аверкава (у суботу)  і Дзяніс Трусіла (у нядзелю).

Мэта гэтага праекта – прынесці новыя ідэі, наладзіць публічную дыскусію па сучасных формах правядзення вулічных святаў.

8 верасня ў адноўленым офісе “Дзедзіча” з 14.00 до 16.00 пройдзе сустрэча з арганізатаркай міжнароднага фестываля-узаемадзеяння з гістарычным і прыродным ландшафтам Беларусі сродкамі сучаснага мастацтва і музыкі – “SPRAVA” – Кацярынай Аверкавай, якая раскажа пра свой вопыт арганізацыі вялікіх мерапрыемстваў.

Фестываль SPRAVA збірае супольнасць архітэктараў, гісторыкаў, мастакоў, рамеснікаў, музыкаў і наведвальнікаў (мясцовых жыхароў і прыезджых) для стварэння новай культурнай прасторы вакол Чарэйскага возера (Віцебская вобласць). Гэтым летам прайшоў ужо другі, як яго назвалі самі арганізатары – “фестываль месца”. Падрабязней пра фэст на сайце –spravafestival.by

9 верасня адбудзецца сустрэча з Дзянісам Трусіла, заснавальнікам і прадзюсарам арт-пікніка ў Мінску “Freaky Summer Party”. Ён распавядзе як прасоўваць культурніцкія мерапрыемствы, колькі грошай можна патраціць на рэкламу і канешне ж адкажа на пытанні слухачоў. Пачатак у 14.00.
Sign in to Google to save your progress. Learn more
Калі вы жадаеце прыйсці? *
Ваша імя і прозвішча *
Ваша электроная пошта *
Спасылка на ваш акаўнт у сац. сетках *
Якія мерапрыемствы вы арганізоўваеце? *
Чаго, на ваш погляд, не хапае берасцейскім культурным падзеям? *
Якія ў вас ёсць ідэі па святкаванні 1000-годдзя Берасця? *
Апішыце 1-2 сказамі як мінімум адну ідэю, якую на вашу думку варта рэалізаваць падчас святочных мерапрыемстваў на 1000-годдзе Берасця.
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. - Terms of Service - Privacy Policy

Does this form look suspicious? Report