Літаратурны гурток_17.06
Вітаем!
Курсы "Мова Нанова" на канікулах, але маем іншую нагоду для сустрэчаў улетку! Адкрываем літаратурны гурток, у якім зладзім 3 сустрэчы, прачытаем і абмяркуем разам 3 кнігі.

Першая сустрэча зусім хутка - у сераду 17 чэрвеня ў 18.30. Будзем размаўляць пра твор Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях».

Часу мала, але можна прынамсі пачаць чытаць. Мы, у сваю чаргу, абяцаемся моцна не спойлерыць) Опцыя з аўдыякнігай https://lit.letapis.by/barshcheuski/ таксама цудоўна падыдзе, у кнізе добрая начытка - слухаць адна асалода!

Мы сустракаемся ў зуме. Неяк нас атакавалі боты, таму зараз пытаемся у наведвальнікаў кантактную інфармацыю і дасылаем спасылачку на заняткі ў асабіста

Будзем рады сустрэцца з вамі ў сераду і пагутарыць пра так званую беларускую "1000 і 1 ноч"!
Імя
Якім чынам хочаце атрымаць спасылку на заняткі? Напрыклад, вайбер +375255555555 ці пошта abc@gmail.com *
Submit
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy