Рэгістрацыя нa лекцыю па гісторыі Беларусі “Няскораная Беларусь - вяртанне ў Еўропу. Беларусь не здаецца!” Вячаслава Сіўчыка ў Беларускім Доме ў Варшаве
Лекцыя па гісторыі Беларусі “Няскораная Беларусь - вяртанне ў Еўропу. Беларусь не здаецца!” Вячаслава Сіўчыка
28 красавіка (чацвер), 18:00
Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6).
Вячаслаў Сіўчык - беларускі апазіцыянер, грамадскі і палітычны дзеяч, актывіст. Былы сакратар управы БНФ, лідар руху салідарнасці «Разам».
Падчас лекцыі, якую спадар Вячаслаў назваў “Беларусь не здаецца!”, ён раскажа аб падзеях, якія дагэтуль актуальныя для сучаснай Беларусі.
Сярод іх будуць пратэсты ў Менску і новая рэчаіснасць у свеце пасля тэраыстычнага акта 9 верасня 2001 года, трэці “референдум” Лукашэнкі і вулічныя пратэсты 2004 года, а таксама ўдзел беларусаў у Аранжавай рэвалюцыі 2004 – 2005 гадоў і цуд, які мог бы не здарыцца – “плошча каліноўскага” і яе абарона.
Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна зарэгістравацца з дапамогай гэтай анкеты.