Сябры, да Начы (не) расстраляных у нядзелю 26 кастрычніка запрашаем на ўжо традыцыйны шпацыр па Вільні памяці рэпрэсаваных камуністамі беларускіх дзеячоў, якія тут некалі жылі, вучыліся і вучылі моладзь, пісалі вершы і прозу, марылі і стваралі. Прапануем пашпацыраваць разам па Вільні, узгадаўшы тых віленскіх беларускіх дзеячоў, на чые магілы мы ня зможам прынесьці зьнічы, бо іх няма. Некаторым ёсьць кенатафы (сымбалічныя магілы) альбо крыжы на Курапатах, але і туды зараз немагчыма ці небясьпечна прыйсьці. Таму прапаную ўзяць з сабой зьнічы, запальваючы іх па нашым шляху.
Сярод іншых згадаем 3-х беларускіх дзеячоў, зьвязаных зь Вільняй, якія былі расстраляныя ў Чорную ноч нашай культуры з 29-га на 30-е кастрычніка 1937-га года ў Менску: аднаго паэта і 2-х навукоўцаў!
На шпацыр памяці рэпрэсаваных беларускіх дзеячоў Вільні мы сустракаемся 26 кастырчніка ў 15-30 гадзіне ля Вострай брамы (звонку, дзе Пагоня), хаця гэтым разам расповяд пойдзе не пра яе.
Рэгістрацыя праз гэтую гугл-форму ці ўпрыват праз тэлеграм @liusterkavilnia
Шпацыр, традыцыйна бясплатны, але ахвяраваньні вітаюцца. Да сустрэчы!
Персанальныя дадзеныя, якія зьбіраюцца пры рэгістрацыі, не падлягаюць разгалошваньню ў межах агульнапрынятай палітыкі прыватнасьці.