Заяўляйцеся на аўтарскія заняткі Аляксандра Паршанкова, прысвечаны гісторыі кнігадрукавання!
Хто стаяў ля вытокаў кнігадруку? Дзе з'явілася першая друкаваная кніга, у Азіі ці ў Еўропе? Калі свет убачыў славянскі першадрук?
Вас чакае шмат цікавых фактаў, рупліва сабраных Аляксандрам!
Заяўкі прымаюцца да 20 кастрычніка.
Запрашаем!
Заняткі адбудуцца 21, 23 і 25 кастрычніка на платформе Zoom. Пачатак у 19.00 (па Мінску). Спасылка на заняткі будзе дасланая ўсім, хто запоўніць гэтую форму, на электронную пошту.
Звесткі, атрыманыя намі з дапамогай гэтай формы, будуць выкарыстоўвацца выключна для запрашэння на заняткі курса і не будуць перадавацца іншым арганізацыям і асобам.