🎭
Вы чулі, вы чулі? Вы пра гэта чулі? Утэна Тэндзё, новая вучаніца Акадэміі Оторы, ходзіць у хлапечай форме, бо марыць стаць «прынцам на белым кані». Ці то выпадкам, ці то воляю лёсу яна ўцягваецца ў чараду двубояў за права валодаць Нявестаю Ружаў — таямнічаю дзяўчынаю на імя Анфі Хімэмія. Кажуць, той, хто выйграе Нявесту, атрымае чароўную сілу, здольную перамяніць свет… Але чаго ўвогуле варты свет Акадэміі? Чыю магілу хаваюць ружы, і куды імчыць замак мараў?
О, падымайся, неўміручая гісторыя!🎬 У легендарным анімэ рэжысёра Куніхіка Ікухары вас чакае вір сюрэалістычных вобразаў, забойства патрыярхальных архетыпаў, пахаванне кансерватыўных скрэпаў, уваскрасенне кахання, гонкі на краі свету й 1 (адна) карова.
Немінучы лёс — Апакаліпсіс!👩🏫Паказ ладзіцца на японскай мове з беларускімі субтытрамі. Перад паказам — невялічкая лекцыя пра кантэкст і гісторыю стварэння «Утэны» (сумна не будзе, абяцаем).
🔖Удзел вольны.
📆 8 сакавіка 17.30-20.00
🏛 Месца: 500м от плошчы Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным)
(калі раптам вы не атрымалі пацверджанне за суткі да івэнта, напішыце ў тэлеграм @kropkawork)