Дабрачынны фонд "Краіна для Жыцця" арганізуе летні лагер каля Дюсельдорфу для дзяцей палітвязняў! Лагер пройдзе ў перыяд з 20 па 26 ліпеня. Колькасць месцаў абмежаваная - будзе сфармавана група на 10 дзяцей узростам ад 8 да 14 гадоў (беларускія ўцекачы ў Польшчы і Літве).
З кожнай групай паедуць суправаджаючыя, якія будуць з дзецьмі на працягу ўсяго лагера.
Важныя ўмовы: легальны статус на тэрыторыі Еўрапейскага Звязу (Літва альбо Польшча) і дзейныя праязныя дакументы.
Прыярытэт маюць тыя заяўнікі, якія раней не бралі ўдзел у іншых праграмах адпачынку пад эгідай фонду "Краіна для Жыцця".
Дэдлайн падачы заявак - 29 чэрвеня.