Мазырскі краязнаўчы форум: запрашаем да ўдзелу!

14-16 чэрвеня ў самым цэнтры горада пройдзе “Мазырскі краязнаўчы форум”!

Падзея стане першай за доўгі час спробай сабраць разам энтузіястаў і прафесійных даследчыкаў, якім цікавы наш рэгіён ва ўсёй яго культурнай разнастайнасці.

За аснову мы ўзялі тры ўмоўныя кірункі: гісторыя, філасофія і музыка. У межах нефармальнага форума абмяняемся досведам краязнаўчых даследванняў, паразважаем пра палескі менталітэт, зірнем на зорнае неба па-беларуску і нават павучымся спяваць, як спявалі нашыя бабулі!


Мы хочам такім чынам звярнуць увагу навуковай супольнасці на поўдзень краіны, а гараджан зацікавіць самастойным даследваннем мясцовай гісторыі і культуры.

Наш рэгіён — цікавы. І давайце разам дакажам гэта ўсім!


Колькасць удзельнікаў абмежаваная — таму просім папярэдне запісацца. 

Sign in to Google to save your progress. Learn more
Вашае імя *
Нумар тэлефона ў Viber *
Ваш інстаграм, каб быць на сувязі
Ваш род заняткаў *
Ці хочаце выступіць са сваім дакладам?  *
калі ў Вас ёсць, што цікавае расказаць па тэме - будзем радыя даць Вам магчымасць выступіць
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy