Конкурс «Падзея года». Рэгістрацыйная форма ўдзельніка
Калі Вы чытаеце гэта паведамленне, значыць Вы вырашылі прыняць удзел у Конкурсе "Падзея года", які праходзіць у межах Фестывалю нефармальнай адукацыі.

Мы вырашылі правесці гэты конкурс для таго, каб выбраць і заахвоціць лепшыя Падзеі ў сферы нефармальнай адукацыі (НФА), якія здарыліся ў мінулым навучальным годзе. Мы думаем, што публічная дэманстрацыя разнастайнасці формаў і метадаў-НФА, а таксама выбар лепшых прыкладаў і лепшых практык безумоўна будзе садзейнічаць развіццю гэтай сферы ў нашай краіне.

У конкурсе мы абралі 5 простых пытанняў для прэзентацыі Падзеі і 3 простых крытэрыя для яе ацэнкі (глядзіце палажэнне аб конкурсе).

Мы робім гэты конкурс адкрытым, публічным і даступным для кожнага. Прызнаючы важнасць ўліку меркаванняў спажыўцоў паслуг НФА, у конкурс уключаны механізм «народнага галасавання», які дазволіць грамадзянам даць сваю адзнаку прадстаўленым на конкурс Падзеям. І паважаная публіка і журы будуць судзіць аб Вашай падзеі выключна па прэзентацыі, якую Вы зробіце, адказаўшы на 5 прыведзеных ніжэй пытанняў.

Ўдачы!

1.Апісанне падзеі
Адказваючы на гэтае пытанне, пазначце тып (напрыклад, семінар, метадычны дапаможнік, он-лайн рэсурс і г.д.) і назву Падзеі, якую Вы хочаце прадставіць на конкурс.
Your answer
2. Калі і дзе адбылася Падзея?
Укажыце час (месяц, год) і месца (назва населенага пункта) рэалізацыі Вашай Падзеі. Для публікацыі укажыце год і месца выдання.
Your answer
3. Для каго Падзея?
Прывядзіце колькасную і якасную характарыстыкі мэтавай групы (удзельнікаў), на якую была арыентавана Ваша Падзея.
Your answer
4. Які быў вынік?
Раскажыце аб тых станоўчых зменах, якія адбыліся з мэтавай групай, дзякуючы апісанай Падзее. Паспрабуйце паказаць вынікі з пункту гледжання грамадскай карысці Падзеі (у ідэале вынікі павінны быць канкрэтнымі і іх магчыма памераць).
Your answer
5. Ці ёсць інфармацыя пра падзею ў публічным доступе?
Укажыце спасылкі на размешчаныя ў публічным доступе артыкулы пра падзею, фатаграфіі, візуальныя матэрыялы, прэзентацыі, відэа (калі маюцца).
Your answer
Назва Вашай арганізацыі:
Your answer
Кантактная асоба:
Iмя i прозвiшча, пасада
Your answer
Кантактны тэлефон:
(па якім арганізатары конкурсу змогуць з Вамі звязацца)
Your answer
Кантактны e-mail
(па якім арганізатары конкурсу змогуць з Вамі звязацца)
Your answer
Submit
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Additional Terms