АНКЕТА ЎДЗЕЛЬНІКА
Кансультацыйная сустрэча па прававых аспэктах фінансаваньня НКА
20 сьнежня 2017 году, г. Менск

Цэнтар прававой трансфармацыі і Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў ў супрацы з Эўрапэйскім цэнтрам некамэрцыйнага права (ECNL) запрашаюць на кансультацыйную сустрэчу “Фінансаваньне некамэрцыйных арганізацыяў: прававыя аспэкты", якая адбудзецца ў Менску 20 сьнежня (серада). Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі некамэрцыйных арганізацыяў ды ініцыятываў.

Падчас мерапрыемства будуць разгледжаныя пытаньні актуальнага прававога рэгуляваньня фінансавых паступленьняў для розных формаў некамэрцыйных арганізацыяў, у тым ліку: віды фінансавых паступленьняў паводле заканадаўства; прадпрымальніцкая дзейнасьць НКА; афармленьне ахвяраваньняў ад грамадзянаў; бязвыплатная (спонсарская) дапамога ад беларускіх юрыдычных асобаў; атрыманьне замежнага фінансаваньня ў форме замежнай бязвыплатнай дапамогі і міжнароднай тэхнічнай дапамогі.

Асобная ўвага будзе нададзеная магчымым зьменам у парадак атрыманьня і выкарыстаньня замежнай бязвыплатнай дапамогі праз унясеньне зьменаў у Дэкрэт №5 "Аб замежнай бязвыплатнай дапамозе", што абмяркоўваюцца цяпер у дэпартамэнце па гуманітарнай дзейнасьці.

Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі будуць мець магчымасьць індывідуальных кансультацыяў па канкрэтных пытаньнях, зьвязаных з прававым забесьпячэньнем фінансаваньня арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці.

Удзельнікі кансультацыйнай сустрэчы атрымаюць друкаваныя раздаткавыя матэрыялы па тэме прававога рэгуляваньня фінансаваньня некамэрцыйных арганізацыяў.

Арганізатары кансультацыйнай сустрэчы будуць радыя вітаць на мерапрыемстве ня больш за аднаго прадстаўніка ад адной арганізацыі. У выпадку, калі колькасьць заявак будзе большая за колькасьць месцаў на мерапрыемстве, перавага будзе нададзеная ўдзельнікам, заяўкі якіх дэманструюць найбольшую зацікаўленасьць у тэме сэмінару. Арганізатары не прадугледжваюць кампенсацыю транспартных выдаткаў, зьвязаных з наведаваньнем мерапрыемства.

Кансультацыйная сустрэча адбудзецца 20 сьнежня, пачатак аб 11:00, працягласьць да шасьці гадзінаў. Пра месца правядзеньня і падрабязную праграму працы будзе паведамлена ўдзельнікам сустрэчы дадаткова.

Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел у кансультацыйнай сустрэчы: 14 сьнежня, 18:00. Пацьверджаньне ўдзелу будзе дасланае ўдзельнікам мерапрыемства не пазьней за 16 сьнежня.

Імя, прозьвішча *
Your answer
Назва арганізацыі ці ініцыятывы *
Your answer
Горад *
Your answer
E-mail *
Your answer
Тэлефон *
Your answer
Скайп
Your answer
Якія прававыя пытаньні фінансаваньня НКА Вас цікавяць найбольш (атрыманьне і афармленьне ахвараваньняў з унутраных крыніцаў, атрыманьне замежнай дапамогі, прадпрымальніцкая дзейнасьць НКА)? *
Your answer
Ці вегетарыянец? *
Submit
Never submit passwords through Google Forms.
This form was created inside of Belngo.info. Report Abuse - Terms of Service - Additional Terms