🎬Сябры, беларуская
Прастора на Hoża 41 распачынае
серыю кінапраглядаў і 9 лютага мы запрашаем на сумесны прагляд
стужкі "Купала" 2020 года.
Фільм апавядае пра драматычны лёс народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. У карціне раскрываюцца асноўныя вяхі жыццёвага і творчага шляху паэта, якія супалі з найбольш трагічнымі падзеямі XX стагоддзя.
😎Наш спецыяльны госць вечара - Алег Гарбуз, актор акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, які зняўся ў гэтай стужцы і акрамя таго ў больш чым 90 іншых, а таксама прымае ўдзел ў агучванні замежнага кіно.
📅 9 лютага ў 18:00
📍
Prastora, Варшава, Hoża 41, lok. 2
🎉 Што будзе?
🍿 кінапрагляд фільма
🍿 аповед Алега Гарбуза пра досвед працы актора ў Беларусі і адказы на пытанні гледачоў
🎥 Бярыце з сабой добры настрой і далучайцеся да прагляду!