Тэкст да заданняў А29, А30, В1–В6 (1) На ўсходзе ярка-ружовым святлом запалаў небакрай – добрая прыкмета пагодлівага дня. (2) Сонца паднялося над лесам, і яго цѐплыя промні імкнуліся пранікнуць у самыя патаемныя нетры. (3) Шызаваты туман, што слаўся ў даліне РАКІ, пачаў рассейвацца.(4) Ляснік Генадзь Сымонавіч палюбаваўся прываблівай прыгажосцю наваколля і, удыхаючы на поўныя грудзі свежае паветра, сѐння нетаропка (што бывае рэдка) пайшоў да старой сажалкі, зарослай вербалозам. (5) Вакол яе знаходзілася дзялянка лесу, на якой ледзь не ўсю зіму працавала старанная брыгада па санітарнай высечцы. (6) Буйное бярвенне з дзялянкі яшчэ зімой вывезлі трактарамі. (7) Аднак на ѐй нямала засталося рознай драбязы. (8) «Трэба сказаць, каб ачысцілі ўчастак, – думае ўголас ляснік. – За пяць дзѐн усѐ ламачча неабходна ВЫВЕЗЦІ : дарогі ўжо падсохлі». (9) З такімі думкамі Генадзь Сымонавіч падышоў да месца жыроўкі зайцоў-шаракоў, дзе ў пачатку сакавіка развесіў ѐн на жэрдках пучкі канюшыны, бярозавыя і асінавыя венікі, назапашаныя ўлетку. (10) «Бач ты, усѐ з’елі!» – абрадаваўся ляснік.(11) Вяртаючыся дадому, Генадзь Сымонавіч акуратна адрэзаў зламаную галінку на рабіне, падправіў мурашыную кучку, зняў з ядловага куста сасновы абломак, які вырашыў ЗАКІНУЦЬ сюды вецер-жартаўнік. (12) Нейкі час стаяў, любуючыся на лазовыя дубцы, дзе ўжо лахмаціліся каташкі.(13) Залівістым, звонкім спевам быў напоўнены лес, і ляснік выразна адрозніваў галасы берасцянак, лясных жаўрукоў, сініц, драздоў.(14) «Яшчэ крышачку, яшчэ адзін праменьчык рупнага сонца – і раскрыешся ты, мая любімая пралесачка», – усміхнуўшыся, прамовіў Генадзь Сымонавіч. *