Макументары. Лекцыя Андрэя Дубініна ў ФШ1 
14 жнiўня запрашаем на лекцыю Андрэя Дубініна, прысвечаную макументары  жанру, які імітуе дакументальны стыль фатаграфіі, але пры гэтым з'яўляецца пастановачным, то бок апавядая  прыдуманыя гісторыі. Для стварэння ілюзіі рэальнасці аўтары звычайна звяртаюцца да фальсіфікацый і містыфікацый.

Лекцыя арыентавана на ўсix, хто цікавіцца выкарыстаннем выдумкі і  праўдападобнасці ў аб'ектах візуальных мастацтваў, механікамi сістэм успрымання і ідэнтыфікацыі ў чалавека ці папросту пастановачнай фатаграфіяй у самым шырокiм сэнсе.

🛸 11-14 верасня ў гарах на поўдні Польшчы будзе праходзiць тэматычны фота-лагер ФШ1, падчас якога ўдзельнiкi будуць працаваць над стварэннем сумеснага макументары-праекта. Калi вы жадаеце прыняць удзел, наведванне гэтай лекцыi спатрэбіцца вам для падрыхтоўкi i пачатку працы над праектам.

👉 Сустрэча адбудзецца 14 жніўня ў прасторы Дужы Покуй – Warecka 4/6, Warszawa (уваход з Kubusia Puchatka)
⏱️ Пачатак а 19
💳 Уваход вольны

ФШ1 – платформа, асноўная мэта якой стварэнне прасторы і ўмоў для вольнай фатаграфічнай творчасці і аб'яднання фатографаў з Беларусі.

Мы займаемся арганізацыяй сустрэч, дыскусій і адукацыйных мерапрыемстваў – лекцый, майстар-класаў і артыст-токаў. Будуем супольнасць, дапамагаем аўтарам заявіць пра сябе, наладжваем міжнародныя сувязі.

Апрацоўка персанальных дадзеных

Адміністратарам і кантралёрам збору персанальных дадзеных праз анкету ніжэй з’яўляецца ФШ1: беларуская фатаграфічная платформа.
Падаючы гэтую заяўку, вы згаджаецеся на апрацоўку вашых персанальных дадзеных (імя, кантактная інфармацыя, біяграфія і інш.) платформай ФШ1 выключна для мэт арганізацыі сустрэчы «Макументары. Лекцыя Андрэя Дубініна у ФШ1», а таксама (калі запаўняецца апошні пункт формы)  для будучага рассылання анонсаў ФШ1.

Дадзеныя не будуць перададзены трэцім асобам і будуць выдалены не пазней чым праз 10 год пасля завяршэння паездкі.

Вы маеце права звярнуцца з запытам на выдаленне або выпраўленне сваіх дадзеных, напісаўшы на fsh1minsk@gmail.com.

Sign in to Google to save your progress. Learn more
 e-mail *
Імя і Прозвішча (ці псеўданім) *
Я б хацеў/ла атрымліваць расыланне а будучых мерапрыемствах ФШ1 на пошту.
Адрас пошты
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. - Terms of Service - Privacy Policy

Does this form look suspicious? Report