Мемарандум кааліцыі "За годнае даўгалецце"
Мы, прадстаўнікі грамадскіх, дзяржаўных, акадэмічных арганізацый, незалежныя эксперты, усведамляючы сваё дачыненне да забеспячэння годнага ўзроўню жыцця людзей усіх пакаленняў, падпісалі гэты Мемарандум аб супрацы.

Мэтай нашай сумеснай дзейнасці ёсць стварэнне грамадства, у якім ёсць годнае месца для сталых людзей.

Прыярытэтным накірункам нашай сумеснай дзейнасці з’яўляецца прасоўванне ідэі распрацоўкі Нацыянальнай стратэгіі актыўнага даўгалецця, мясцовых планаў дзеянняў у інтарэсах людзей усіх пакаленняў, збор прапановаў па зместу гэтых дакументаў, а таксама маніторынг эфектыўнасці выканання гэтах планаў.

Гэтыя Стратэгія і планы павінны грунтавацца на такіх дакументах, як Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2030 г., Мадрыдскі міжнародны план дзеянняў па праблемах старэння (2002) і рэгіянальныя стратэгіі па яго ажыццяўленню, дакументы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя па актыўным даўгалецці і здароўю, на прынцыпах і досведзе працы Глабальнай сеткі гарадоў і супольнасцяў, прыязных да сталых люзей, і іншых падобнага кшталту дакументах і ініцыятывах.

Галоўнай мэтай Нацыянальнай стратэгіі актыўнага даўгалецця павінна стаць стварэнне ўмоў для годнага старэння і максімальнай рэалізацыі патэнцыялу кожнага чалавека на працягу ўсяго жыцця, паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей у прыязным для іх асяроддзі.

Мы дэкларуем сваю гатоўнасць да каардынацыі працы ў такіх накірунках, як:
- сумесная падрыхтоўка прапановаў да зместу Нацыянальнай стратэгіі актыўнага даўгалецця і іншых нарматыўных дакументаў, якія тычацца пытанняў забеспячэння годнага даўгалецця;
- абмен інфармацыяй і досведам работы па актывізацыі сталых людзей, паляпшэнні якасці іх жыцця, забеспячэнні дыялога паміж пакаленнямі;
- арганізацыя дыялогавых пляцовак па пытаннях, звязаных з паляпшэннем якасці жыцця сталых людзей, забеспячэннем іх канстуцыйных правоў і інтарэсаў, а таксама супрацьдзеянне эйджызму;
- павышэнне патэнцыялу арганізацый і ініцыятыў, якія займаюцца пытаннямі паляпшэння якасці жыцця сталых людзей;
- ініцыяванне і стымуляванне навуковых даследаванняў, скіраваных на даследаванне стану і патрэбаў сталых людзей, якасці паслуг, а таксама іншых пытанняў годнага даўгалецця, удзел у правядзенні гэтых даследаванняў і папулярызацыі іх вынікаў;
- паляпшэнне інфармаванасці беларускага грамадства аб рэальным становішчы сталых людзей у краіне;
- фармаванне станоўчага вобразу сталага чалавека ў медыя;
- ініцыяванне грамадскіх дыскусій па пытаннях годнага даўгалецця;
- маніторынг эфектыўнасці рэалізацыі Нацыянальнай стратэгіі актыўнага даўгалецця і іншых планаў, якія закранаюць інтарэсы сталых людзей;
- прадстаўленне інтарэсаў сябраў кааліцыі на міжнароднай арэне па пытаннях паляпшэння якасці жыцця сталых людзей, забеспячэння іх правоў і інтарэсаў.

Мемарандум адкрыты для падпісання прадстаўнікамі грамадскіх, дзяржаўных, акадэмічных арганізацый з Беларусі і іншых краін, незалежнымі экспертамі, якія падзяляюць палажэнні гэтага дакумента.

Імя і прозвішча *
Your answer
Электронная пошта *
Your answer
Якую структуру Вы прадстаўляеце? *
Калі Вы ў адказе на папярэдняе пытанне пазначылі, што прадстаўляеце арганізацыю - падайце, калі ласка, яе назву
Your answer
Дата падпісання *
Your answer
Submit
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service