✨ Набліжаецца святочны час! ✨
А гэта цудоўная нагода, каб стварыць уласную маску калядоўшчыка ў тэхніцы papier-mâché і пазнаёміцца з зімовымі традыцыямі!
Майстар-клас для дзяцей складаецца з двух частак (двух дзён), бо тэхніка патрабуе часу на высыханне.
🌟 1-я частка — 6 снежня (субота), 17:30–19:30
• пазнаёмімся з традыцыяй калядавання ў Беларусі, Літве і суседніх краінах
• створым аснову будучай маскі
• нададзім форму, аб’ём і дэталі абранаму персанажу
🌟 2-я частка — 14 снежня (нядзеля), 13:30–15:30
• расфарбуем маскі і завершым вобраз
• гатовую маску можна будзе забраць адразу
Усе матэрыялы і інструменты прадастаўляюцца — вазьміце толькі зручнае адзенне 🎭 🎨
❗️Колькасць месцаў абмежаваная.
📍 Цэнтар беларускай супольнасці і культуры ў Вільні, Vilniaus g. 20
🗓 6 снежня, 17:30–19:30
🗓 14 снежня, 13:30–15:30
👥 Узрост: 6+
💶 Удзел: 40€ за два дні
(Дарослыя могуць таксама далучыцца.)
Да сустрэчы! 🌟