Зможаце паглядзець на журналистыку по-новаму, пазнаёміцеся з сістэмай, па якой працуюць заходнія медыя.
Навучыцеся крэатыўна працаваць з ідэямі, інфармацыяй і аўдыторыяй.
Атрымаеце больш грунтоўныя навыкі ў галіне AI, SEO і пабудовы супольнасці вакол медыя.
Папрацуеце над складанымі этычнымі кейсамі.
Зможаце стварыць сваю гісторыю, якой будзеце ганарыцца. Кожны студэнт будзе мець падтрымку ментара-трэнера, з якім на працягу курса зможа працаваць над сваёй гісторыяй. На 10 занятку вас будзе чакаць пітчынг вашага лонгрыду.
"Журфак па суботах» — супольны праект Кааліцыі за Устойлівы Беларускі Інавацыйны Кантэнт (КУБІК/COCOFAB), які рэалізуецца кансорцыумам Free Press for Eastern Europe, Беларускай асацыяцыяй журналістаў і Press Club Belarus пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскай Камісіі.
Дэдлайн падачы заяўкі: 22 верасня 2025 года, 17:00 па Вільнюсу.
24 верасня мы паведамім вам, ці прайшлі вы конкурсны адбор.