Форум Беларускіх Прадпрымальнікаў - 18-19 сакавіка, Варшава

У Варшаве пройдзе 2-дзённы Форум беларускіх прадпрымальнікаў.

КАЛІ18-19 сакавіка (субота-нядзеля)
ДЗЕ: Беларускі Дом (ul. Kryniczna 6)
УМОВЫ: удзел у Форуме бясплатны, неабходна толькі запоўніць анкету

Мэта форума - наладзіць зносіны і сувязі, абмяняцца інфармацыяй і падзяліцца вопытам адкрыцця і вядзення бізнесу беларусамі Літвы і Польшчы.

Форум таксама дасць прадпрымальнікам магчымасць паразмаўляць з беларускімі грамадзянскімі актывістамі і паразважаць на тэму - як бізнес можа змяніць грамадства да лепшага?

Форум будзе праходзіць у фармаце дыскусій. Пра што будзем размаўляць:

·       як знайсці сябе ў новай краіне і ператварыць хобі ў працу? 

·       як ператварыць ідэю ў бізнес-ідэю

·       «сіндром самазванца» - бар'ер для вядзення бізнесу і шляхі яго пераадолення

·       пра развіццё сацыяльнага прадпрымальніцтва - як шляху змены грамадства да лепшага

·       заканадаўства для бізнэса і легалізацыя ў Польшчы

·       пра жаночы бізнэс

А таксама аб праблемах, з якімі сутыкаюцца беларусы пры вядзенні бізнесу ў Польшчы і Літве і пошукаем шляхі вырашэння. Беларусы, якія пераадолелі бар'еры для вядзення бізнесу ў Беларусі, Літве і Польшчы падзеляцца сваім досведам.

Арганізатары форума:

  • Razam - фонд дапамогі беларусам у Літве
  • Беларускі Дом у Варшаве

Падрабязная праграма будзе выслана пасля рэгістрацыі  

Рэгіструйцеся і прыходзьце, будзе вельмі цікава


Sign in to Google to save your progress. Learn more
Next
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This form was created inside of Fundacja "Białoruski Dom". Report Abuse