Рэгістрацыя на онлайн-zoom лекцыю Святлены Немагай "Станіслаў Манюшка – музычны класік няіснай краіны" 21.05.2021
Сябры, у пятніцу 21 траўня 2021 года прапануем далучыцца да онлайн-zoom лекцыі "Станіслаў Манюшка – музычны класік няіснай краіны" з музыказнаўцай-беларусісткай, кандыдаткай мастацтвазнаўства Сьвятленай Немагай, супрацоўніцай “Беларускай капэлы” пры Вялікім оперным тэатры Беларусі.

Гэтая лекцыя - уступная да яе музыказнаўчага курса, які распачнецца ў чэрвені, а таксама як запрашэньне на манюшкаўскую вандроўку, што адбудзецца 6 чэрвеня.

Станіслаў Манюшка – мабыць адзіны ў свеце кампазітар, які мае гонар называцца аўтарам першых нацыянальных опер двух народаў – беларускага і польскага. Ураджэнец маёнтку Убель пад Менскам, стваральнік музыкі “Сялянкі” вывучаў беларускія народныя танцы і збіраўся браць удзел у выданні беларускага часопіса. Разам з тым, лічыў калыскай нацыянальнай гісторыі Кракаў і апяваў прыгажосць карпацкіх гораў у оперы “Галька”.

Ён таксама пісаў кантаты на сюжэты з літоўскай міфалогіі і ездзіў у экспедыцыі на Жмудзь вывучаць літоўскі фальклор. І пры тым, неаднойчы намагаючыся атрымаць добрую пасаду пры пецярбургскім двары, пісаў песні на тэксты расійскіх паэтаў.

Дык кім быў і кім сабе лічыў Станіслаў Манюшка: палякам, беларусам, літоўцам, альбо можа нават расейцам? І якая з сённяшніх краін можа найбольш прэтэндаваць на яго музычную спадчыну?
Здзейснім вандроўку ва ўжо былое ў XIX стагоддзі Вялікае Княства Літоўскае і паглядзім, кім і як пачуваўся ў ім яго найвялікшы музычны пясняр – Станіслаў Манюшка. Якія вобразы і тэксты якіх паэтаў натхнялі яго ў віленска-мінскі перыяд яго творчасці?

Ён гадаваўся ў заходзячых, але ўсё яшчэ яркіх інтэлектуальных і творчых промнях Віленскага універсітэта. Старэйшае пакаленне выхаванцаў славутай установы – філаматаў і філарэтаў – стварыла паэтычную і вобразную аснову для паўстання “Хатніх спеўнікаў” кампазітара. Гэтыя песенныя зборнікі сталі сапраўднай музычнай энцыклапедыяй жыцця Краю: адшукаем там яго коды і сімвалы, пазнаёмімся з яго жыхарамі і іх захапленнямі.

Пачатак мерапрыемства ў 20-00!

Рэгістрацыя праз гэтую гугл-форму. Спасылка на zoom-лекцыю прыйдзе за некалькі гадзінаў да пачатку (калі ласка, каб не прапусьціць інфармацыю, пакідайце як мінімум 2 кантакты, а калі пакідаеце е-мэйл, абавязкова правярайце "спам").

Калі ў Вас будзе жаданьне аддзячыць вядоўцам ды арганізатарам, гэта можна будзе зрабіць пераводам любых сродкаў на картку. Будзем удзячныя!
Прозвішча, імя ці нікнэйм *
Кантактны тэлефон ((XX)-XXX-XX-XX, (аператар)) - па жаданьні
Вайбер
Тэлеграм (@...)
Адрас электроннай пошты (уважліва правярайце) *
Адкуль даведаліся *
Ці жадаеце падтрымаць онлайн-zoom лекцыі матэрыяльна? *
Ці жадаеце атрымліваць рассылку вандровак і zoom-аў? *
Submit
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy