Майстар-клас “Я роўна голас” ад выкладчыцы Волі Шніп
Майстар-клас “Я роўна голас” ад выкладчыцы Волі Шніп

27 мая (субота) / 12:00

Адрас: Plac Konstytucji, 6 ("Беларускі Моладзевы Хаб")

Працягласць: 2 гадзіны
Колькасць удзельнікаў: неабмежаваная
Заняткі для дарослых

Вакальная лекцыя майстар-клас, дзе мы знаёмімся з рознымі тэхнікамі вакала, слухаем, спяваем, размаўляем пра вакальную псіхалогію, пра асабісты стыль і гд.
Пагаворым:
-  што такое голас
- аб пабудове галасавога апарата
- аб 5 відах вакалу
- разбяром вакальныя прыёмы    
- навучымся на прыкладзе іншых выканаўцаў іх знаходзіць і адрозніваць
- папрактыкуемся разам
- пагаворым аб унікальнасці голасу
- патанчым
- дакранемся да  асноўных пытанняў вакальнай псіхалогіі

Воля Шніп - музыка, вакалістка, педагог, дырыжор, кампазітар, мастачка, андэграунд-дызайнер, куратар, перформер

  Адукацыя:
- музычны каледж ім. М. к. Агінскага г. Маладзечна
- Беларуская Дзяржаўная Акадэмія музыкі

Праца:
- працавала ў прыватных музычных студыях як выкладчыца спеваў
- працавала хормайстрам у студэнцкім хоры медыцынскага ўніверсітэта РБ
- працавала артысткай у Тэатры оперы і балета ў Мінску
- выступала ў якасці салісткі, рэжысёра-пастаноўшчыка канцэртаў і мерапрыемстваў студэнцкага хору акадэміі музыкі (якія займалі першыя месцы ў міжнародных конкурсах)

Праекты:
- удзельнічала ў розных міжнародных праектах у якасці артыста / саліста хору са студэнцкім хорам акадэміі музыкі ( Латвія, Польшча, Кітай, Германія, Швейцарыя, Венгрыя, Кіпр і тд)
- удзельнічала ў міжнародных праектах у якасці артыста / саліста хору з хорам Вялікага тэатра оперы і балета РБ (Кіпр, Францыя)
- удзельнічала ў якасці артыста хору ў канцэртным туры з Хансам Цымерам у 2017г. (Польшча, Германія, Данія, Швецыя, Нарвегія, Эстонія)

У 2015 годзе Воля Шніп стварыла свой асабісты музычны праект OliA з саунд-прадзюсерам Антонам Шніпам. Праект выпусціў 3 паўнафарматныя альбомы, якія былі напісаныя ў розных музычных стылях і жанрах. У канцы 2022 года Воля арганізоўвае свой сольны канцэрт у музеі Азгура «Голос Птицы» з міні-аркестрам, дзе Воля выступае ў якасці салісткі, кампазітара, аўтара ідэі.
На сенняшні дзень Воля працягвае займацца музыкай, адукацыей і практыкай. 

Гэты майстар-клас для таго, каб растлумачыць карысныя рэчы праз простую мову, данесьці інфармацыю, якая дапаможа захаваць і не траўмаваць свой голас , а таксама знайсці свой жанр і стыль, раскрываючы свой прыродны тэмбр.


Sign in to Google to save your progress. Learn more
Вашае Імя *
Ці ёсць у Вас музычная адукацыя? *
Ці былі Вы на падобных майстар-класах?
Clear selection
Ваш mail *
telegram *
Як Вы даведаліся при наш майстар-клас?

Clear selection
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy