RADA FORUM рэгістрацыя ўдзельнікаў і ўдзельніц
Запрашаем да ўдзелу ў «RADA FORUM» 2017!

16-17 снежня пройдзе «RADA FORUM» — двухдзённая канферэнцыя па пытаннях моладзі, моладзевай палітыкі, моладзевых арганізацый і ініцыятыў у Беларусi.

Мэта: узмацніць супрацоўніцтва і салідарнасць у моладзевым сектары для ўплыву на прыняцце рашэнняў у інтарэсах моладзі.

Мерапрыемства збярэ прадстаўнікоў і прадстаўніц моладзевых арганізацый, акадэмічнай супольнасці ды міжнародных інстытутаў. Удзельнікі і ўдзельніцы форума змогуць абмеркаваць аспекты працы ў моладзевых арганізацыях і іх узровень уплыву на моладзевую палітыку, асноўныя выклікі і тэндэнцыi, якія існуюць у моладзевым сектары. RADA FORUM стане пляцоўкай для новых знаёмстваў і ўсталявання будучага партнёрства паміж арганізацыямі і ініцыятывамі.
RADA FORUM -- гэта моладзевая палiтыка ў iнтарэсах моладзi.

Хто можа прыняць удзел:
Прадстаўнікі і прадстаўніцы моладзевых арганізацый (⅔ складу якіх -- гэта маладыя людзі)
Прадстаўнікі і прадстаўніцы моладзевых ініцыятыў
Моладзевыя лідары і лідаркі/актывісты і актывісткі
Арганізацыі, якія працуюць з моладдзю
Эксперты і эксперткі, даследчыкі і даследчыцы
Прадстаўнікі і прадстаўніцы дзяржаўных арганізацый/устаноў
Прадстаўнікі і прадстаўніцы мясцовых органаў улад
Прадстаўнікі і прадстаўніцы міжнародных арганізацый
Прадстаўнікі і прадстаўніцы з медыя
Прадстаўнікі і прадстаўніцы бізнес-супольнасці

-- чакаем вашых заявак да 5 снежня ўключна па спасылцы. Мы паведамiм вам пра вынiкi адбору не пазней за 10 снежня.

Каб атрымаць дадатковую iнфармацыю пра форум – пiшыце нам на info@rada.fm

Форум арганізуюць Рэспубліканскае моладзевае грамадскае аб’яднанне «Нэкст Стоп - Нью Лайф» разам з Беларускім нацыянальным моладзевым саветам "РАДА" (Вільнюс, Літва).

Прозвішча, Імя *
Your answer
Адрас электроннай скрыні *
Your answer
Ваш узрост *
Your answer
Гендар *
Your answer
Якую моладзевую арганізацыю ці ініцыятыву вы прадстаўляеце? *
Your answer
Якiя тэмы вам было б цiкава абмеркаваць на форуме? *
Your answer
Я падцвярджаю свой удзел у 2-ух днях форума. *
Submit
Never submit passwords through Google Forms.
This form was created inside of РАДА. Report Abuse - Terms of Service - Additional Terms