Далучайся да Мапы заўтрашняга дня!
Фаланстэр запрашае на Мапатон!
Шукаеш месца, дзе можна павалантэрыць у родным горадзе? У цябе ёсць хвілінка часу і ты хочаш прымяніць яе з карысцю? Або ты – арганізацыя, якая хоча стаць бачнай для будучых валантэрак і валантэраў ці знайсці партнэраў?
Тады далучайся да Мапатона тваім горадзе, каб разам дадаць і знайсці кропкі на інтэрактыўнай Мапе заўтрашняга дня*, якую распрацоўвае Фаланстэр.
Што будзе падчас Мапатона?
~ Распавядзем пра ідэю “Мапы заўтрашняга дня” і тое, як яна можа дапамагаць грамадскім актывістам і актывісткам пашыраць сувязі і партнёрства.
~ Адкажам на ўсе твае пытанні.
~ Дададзім арганізацыі і ініцыятывы твайго горада, мястэчка, або вёскі на Мапу і паглядзім, як яна працуе!
~ Таксама ты даведаешся, што такое Мапа каштоўнасцяў грамадскіх арганізацый.
Для каго Мапатон?
~ для грамадскіх актывістаў, прадстаўнікоў арганізацый і ініцыятыў, што жадаюць быць болей бачнымі ў беларускім грамадстве і павялічыць кола сяброў і партнэраў;
~ для тых, хто шукае сваю магчымасць для валанцёрства ў родным горадзе або ўва ўсёй Беларусі;
~ для жадаючых сваімі рукамі зрабіць гэты свет крышачку лепш.
Чаму мы гэта робім?
~ Мы робім мапу не для супольнасцяў а разам з супольнасцямі, актывістамі і айці-валанцёрамі.
~ Мапа абнаўляльная шырокім колам рэдактараў без прэмадэрацыі або якой-небудзь цэнзуры вузкага кола рэдактараў.
~ Дадзеныя захоўваюцца паводле адкрытых стандартаў (opendata), а ўвесь код праэкта створаны па прынцыпам opensource і захаваны ў адкрытым рэпазіторыі.
~ Гэта значыць, што мы абапіраемся на давер, валанцёрскую працу, а таксама верым у моц супольнасці.
* Мапа заўтрашняга дня - гэта інтэрактыўная карта, дзе кожны можа пакідаць інфармацыю пра грамадскія ініцыятывы з розных куткоў Беларусі, а таксама карыстацца пошукам партнёраў ці сваёй магчымасцю дапамагчы валанцёрствам. Мапа заклікана зрабіць дзейнасць грамадскіх ініцыятыў больш бачнай для грамадства і напаўняць супольнасці сілай і сувязямі.
* Required
Email address
*
Your email
Імя, прозвішча
*
Your answer
Сацсетка, якой вы найчасцей карыстаецеся (Vkontakte, Facebook, Instagram, Telegram,...)
*
Пакіньце спасылку на ваш акаўнт для больш зручнай і хуткай камунікацыі
Your answer
Ініцыятыва або арганізацыя, якую Вы прадстаўляеце (устаўце сюды спасылку на сацсетку)
Калі вы не прадстаўляеце ніводную арганізацыю, пакіньце гэты пункт незапоўненым
Your answer
Абярыце мерапрыемства, да якога вы жадаеце далучыцца
*
Choose
Менск 14.09
Брэст 03.10
Магілёў 09.10
Ворша 17.10
Віцебск 18.10
Наваполацк 19.10
Браслаў 20.10
Глыбокае 20.10
Бабруйск 25.10
Маладэчна 9.11
Гомель 9.11
Мазыр 10.11
Мсціслаў 16.11
Пінск 17.11
Гародня 26.11
Салігорск 28.11
Барысаў 4.12
Вэбінар для ўсіх 5.12
Валанцёрская сустрэча 10.12
Месца для вашых каментароў
Your answer
Submit
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google.
Report Abuse
-
Terms of Service
-
Privacy Policy
Forms