🎞 8 снежня запрашаем вас на лекцыю-дыялог «Памяць, фатаграфія і меркаванні»!
⠀
📸 Яўген Атцецкі — фатограф, выкладчык і адзін з заснавальнікаў платформы беларускай фатаграфіі ФШ1, сумесна з фотакрытыкам, куратарам і лектарам Вольгай Бубіч рыхтуюць унікальную размову пра:
Актуальныя праекты над якімі зараз працуюць абодва спікера.
Пытанні адзін аднаму пра творчасць, арт-дыяспары, мінулае і будучыню беларускай фатаграфіі.
⠀
👁️ У другой частцы размовы мы паглыбімся ў разбор трох аўтараў, якія найбольш рэзануюць з творчым пошукам спікераў.
⠀
Вольга Бубіч прадставіць іх праз фотаніжныя праекты.
Яўген Атцецкі падзеліцца работамі фатографаў з Беларусі, Украіны і Польшчы — краін, дзе ён жыў апошнія 4 гады.
👉 Удзел бескаштоўны, але з магычымасцю падзякі арганізатрам праз данат 🗳
Сустрэчы адбудзецца:
🗓️ 8 снежня
🕔 16:00
🏢 Прастора Duży pokój (Warszawa, ul. Warecka 4/6, уваход з боку ul. Kubusia Puchatka)
😃 Да сустрэчы!