Анкета-заяўка на ўдзел у адукацыйным візіце для беларускіх прадпрымальнікаў у Беластоку.
У сувязі з арганізацыяй адукацыйнага візіту на тэму – «Польскі досьвед развіцця прадпрымальніцтва на прыкладзе Падляшскага ваеводства» грамадская арганізацыя "Беларускі Дом" у Варшаве аб'яўляе прыём заявак на ўдзел.

Запрашаем усіх зацікаўленых да ўдзелу ў адукацыйным візіце для беларускіх прадрымальнікаў, якая адбудзецца ў Беластоку з 23 па 26 чэрвеня 2019 г. Арганізатарамі візіту з'яўляюцца зарэгістраваныя грамадскія арганізацыі «Беларускі Дом» у Варшаве і РГМА «Грамадзянскі Форум». Арганізатары забяспечваюць, праезд, пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў у Беластоку, а таксама ажыцяўляе візавую падтрымку.

Праграма візіта:
- Развіццё малага і сярэдняга бізнэса ў Падляшскім ваяводстве Польшчы
- Праграмы Еўрапейскага Саюза па падтрымцы прадпрымальніцтва ў Польшчы
- Польшча і Беларусь - памежнае супрацоўніцтва
- Беларуская нацыянальная меншасць на Падляшшы
- Досвед польскай трансфармацыі: мясцовае самакіраванне і эканоміка
- Грамадзянская супольнасць у Польшчы: грамадскія арганізацыі, іх мэты, уплыў на грамадства і дасягненні

Апошні тэрмін падачы заявак для ўдзелу ў стажыроўцы заканчваецца ў 12.00 3 чэрвеня 2019 г.

УВАГА!

Усе кандыдаты атрымаюць інфармацыю аб выніках набору на адукацыйны візіт да 12.00 7 чэрвеня, 2019 года.
Next
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy