☀️Вітаем, шаноўныя дзеці і бацькі!☀️
Беларуская школа ў Варшаве
працягвае набор вучняў на 2023-2024 г. Запрашаем Вас далучыцца да навучання анлайн ці/і афлайн па суботах у адным з філіялаў (гарадоў) Польшчы. Навучанне бясплатнае👌
Беларуская школа афлайн, як суботняя ў Варшаве, і анлайн, у якой навучаюцца беларускія дзеці з 15 краін свету (Албанія, Германія, Грузія, ЗША, Італія, Турцыя, Японія і інш.), існуе з верасня 2022 года. У ёй праводзяцца дадатковыя да адукацыі краіны пражывання заняткі (да пяці гадзін на тыдзень) па беларускаму комплексу прадметаў: мова і літаратура, чалавек і свет, гісторыя, мастацтва Беларусі і інш.
☝️Адзначым, што пры наяўнасці дастатковай колькасці навучэнцаў у класе будуць арганізаваныя дадатковыя афлайн-кансультацыі па матэматыцы ці іншых прадметах па жаданні дзяцей і бацькоў.
Атрымліваючы веды па прадметах беларускага кампанента, якога няма ў планах замежных школ, Вашыя дзеці захоўваюць духоўную сувязь з Радзімай, беларускасць, і, пры спрыяльных умовах, змогуць бясстратна працягнуць навучанне ў вольнай Беларусі.
Каб далучыцца ці працягнуць навучанне (анлайн ці/і афлайн), запоўніце, калі ласка, наступную анкету.👇 Заяўкі прымаюцца да 25.09.2023. Вы будзеце інфармаваныя аб выніках набору і кроках далучэння да заняткаў.
Важна:
Запаўняючы дадзеную форму і націскаючы кнопку ”даслаць”, Вы выказваеце згоду на перадачу асабістых дадзеных, неабходных для ўдзелу ў навучанні ў Беларускай школе ў Варшаве з філіяламі ў гарадах Польшчы (Распараджэнне Еўрапейскага Парламэнту 2016/679 ад 27 красавіка 2016 году аб ахове персанальных дадзеных). Вашыя дадзеныя не будуць перадавацца трэцім асобам.