Шаноўнае спадарства! Паненкі і панове!
Запрашаем Вас на беларускамоўныя аўтарскія кававыя вандроўкі па Менску з дэсертам у выглядзе араматных гісторыяў пра найлепшыя кавярні ды цукерні Менску пазамінулага стагоддзя ды пра вядомых асобаў, што наведвалі іх. Адмыслова для сапраўдных вандроўнікаў ды каваманаў выкшталцоныя філіжанкі з гарачымі менскімі кававымі гісторыямі з ды гістарычнымі смачнюшкамі, якія сагрэюць вас у зімовыя халады, падрыхтавала экскурсавод Наталля Сінкевіч. Бліжэйшая вандроўка - у нядзелю 24 лютага
Кошт вандроўкі 15 бел. руб., заўсёднікам і групам ад 4-х чалавек - зніжка - 13 руб (пры ўмове папярэдняй аплаты). У кошт уключаны кубачак кавы з чакалядкай.
Рэгістрацыя на вандроўку праз гэтую гугл-форму.
Уся дадатковая інфамрацыя праз кантакты: 8-025-5458430 (viber), 8-044-5386283 (Валерыя), а таксама праз е-mail:
bielkultura@gmail.com