"Мова Нанова ДЗЕТКАМ"/ майстар-клас па маляванні з Эльгай Паповай
Лістапад мае свае неспадзяванкі;)
23.11 мы запрашаем на "Мова Нанова ДЗЕТКАМ"!
Будзе цікавая моўная частка і актыўнасці для дзеткаў, а пасля - выступ і майстар-клас па маляванні з чароўнай госцяй!
Эльга ПАПОВА - беларуская мастачка і пісьменніца, творчасць якой напоўнена цеплынёй, дабрынёй і любоўю да жыцця. З ілюстрацыямі Эльгі выдадзена адзінаццаць кніг (у тым ліку казкі Маляваныча) і чатыры кнігі яе ўласнага аўтарства.
Усе дзеткі напрыканцы сустрэчы атрымаюць салодкія пачастункі 🫶🏼
Будзе пазнавальна, творча і цікава;)
Уваход вольны! Абавязковая рэгістрацыя💜
📍Szewska, 49 (3 паверх)
Instytut Historyczny Uniwersytetu Wrocławskiego
17:00