Request edit access
Рэгістрацыя на вандроўку "Іване, ты жывеш" з Паўлам Каралёвым у Закапанэ і Кракаў 3-6.10.2019 да 100-годдзя смерці Івана Луцкевіча
3-6 кастрычніка Арт Вандроўня запрашае Вас далучыцца да вандроўкі "Іване, ты жывеш", прысвечанай 100-годдзю з дня смерці Івана Луцкевіча, у знакаміты польскі горны курорт Закапанэ і старажытную сталіцу Рэчы Паспалітай Кракаў .

Менавіта ў Закапанэ роўна стагоддзе таму ад сухотаў памёр Іван Луцкевіч (1881–1919) - вядомы беларускі грамадскі дзеяч, адзін з айцоў-заснавальнікаў Беларускай народнай Рэспублікі.

Таксама са знакамітым польскім курортам звязаны лёсы іншых беларусаў: паэткі Цёткі (Алаізы Пашкевіч), архітэктара Станіслава Шпакоўскага, кампазітара Мечыслава Карловіча.

Наведаем мы ваколіцы горада, дзе пазнаёмімся з цікавымі прыкладамі закапанскага стыля, прагуляемся па знакамітай вуліцы Крупоўка (Krupówka).

Пасля Закапанэ мы наведаем славуты паводле Міцкевіча “Славянскі Рым” – чароўны Кракаў. Горад да 1610 год быў сталіцай Рэчы Паспалітай. У Кракаве агляд старога горада, каралеўскага замка Вавеля, універсітэта і знакамітых Ракавіцкіх могілак.

На завяршэнне вандроўкі мы наведаем Люблін - прыгожы сярэднявечны горад, дзе захавалася шмат памятак мінуўшчыны, у тым ліку Люблінскі замак, Кракаўская брама (14–16 ст.), манастыр дамініканцаў (1630-50-я гг.), унікальная гарадская забудова. Наведаем Літоўскую плошчу, дзе ёсць помнік у гонар Люблінскай ўніі, бо менавіта ў гэтым годзе адзначаецца 450 год з дня яе заключэння.

Вандроўку будзе весці гісторык, музейшчык, экскурсавод Павал Каралёў.

Для ўдзелу ў вандроўцы неабходна зарэгістравацца ў гэтай гугл-форме.

Кошт вандроўкі з 3-ма начаваннямі ў 3-х зоркавых гатэлях са сняданкамі: 150 еўра і 30 бел. руб. Дадаткова аплачваюцца: абеды, вячэры, сняданак у першы дзень, квіткі ў музеі.

Візавая падтрымка: самастойна праз візавы цэнтр (магчыма, праз кансулят) па групавым запрашэнні з Польшчы. Для тых, хто не мае візы, рэгістрацыя да 30 жніўня!

Прыкладная праграма вандроўкі (можа нязначна мяняцца):

2 кастрычніка (серада).
19:00 Выезд з Менску да мяжы.
00:00 – 03:30 Пераход мяжы.

3 кастрычніка (чацвер). Пераезд у Закапанэ.
13:00 – Прыезд у Закапанэ.
13:30 – 16:00 Прыезд у Закапанэ. Засяленне, адпачынак, абед (за дадатковую плату).
16:30 – 19:00 Шпацыр-экскурсія па галоўнай вуліцы горада – нас чакае знакамітая Krupówka.
19:00 – 24:00 Вольны час.

4 кастрычніка (пятніца).
8:00 – 9:00 Сняданак. Высяленне з гатэлю.
9:30 – 13:00 Эскурсійная праграма ў ваколіцах Закапанэ. Знаёмства з адметным закапанскім стылем. Наведванне мясцовых могілак, дзе быў пахаваны Іван Луцкевіч.
Агляд сядзібы Яшчуруўка (Jaszczurówka), наведванне прыгожага храма ў вёсцы Араўка (Orawka).
13:00 – 15:00 Пераезд у Кракаў.
15:00 – 16:30 Засяленне ў гатэль, абед (за дадатковую плату).
17:00 – 19:00 Вечаровая экскурсія па цэнтры Кракава.
19:00 – 24:00 Вольны час.

5 кастрычніка (субота).
8:00 – 9:00 Сняданак.
9:30 – 13:00 Экскурсія на замак Вавель.
13:00 – 16:00 абед (за дадатковую плату), вольны час, па жаданні – экскурсія ў саляныя пячоры ў Вялічцы (за дадатковую плату пры наяўнасці групы ў 20 чалавек).
16:00 – 18:00 Наведванне мясцовых Ракавіцкіх могілак: магілы Алеся Гаруна, Эмерыка Чапскага, Адама Кіркора і іншых.
18:00 – 20:00 Сустрэча з беларускай супольнасцю Кракава.
20:00 – 24:00 – Вольны час.

6 кастрычніка (нядзеля).
8:00 – 9:00 Сняданак. Высяленне з гатэля.
9:00 – 13:00 Пераезд да Любліна.
13:00 – 15:00 Наведванне Любліна, экскурсія, прысвечаная 450-годдзю Люблінскай уніі.
15:00 – 17:00 Наведванне вялікай крамы для закупаў (абед за свой кошт).
17:00 – 19:00 Пераезд да мяжы.
19:00 – 22:30 Праход мяжы.
22:30 – 02:00 Вяртанне ў Мінск.

Уся папярэдняя інфармацыя па тэлефонах:
+375-44-5386283 і +375-25-5458430 (viber), а таксама праз е-майл bielkultura@gmail.com
Прозвішча, імя і імя па бацьку (кірыліцай) *
Your answer
Кантактны тэлефон ((XX)-XXX-XX-XX, (аператар)) *
Your answer
Адрас электроннай пошты *
Your answer
ПРОЗВІШЧА і ІМЯ (лацінкай як у пашпарце) *
Your answer
Дата нараджэння *
MM
/
DD
/
YYYY
Нумар пашпарта *
Your answer
Патрэба ў візе *
Патрэба ў страхоўцы *
Адрас рэгістрацыі (як у пашпарце)
Your answer
Дата выдачы пашпарта
MM
/
DD
/
YYYY
Кім выдадзены пашпарт
Your answer
Дата, да якой дзейнічае пашпарт
MM
/
DD
/
YYYY
Ідэнтыфікацыйны нумар
Your answer
Прафесія
Your answer
Адкуль даведаліся
Your answer
Submit
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service