Заяўка на ўдзел у фестывалі інтэлектуальнай кнігі "Pradmova"
4-7 красавіка 2019 года адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova». 2, 16, 23 і 30 сакавіка 2019 г. у рэгіёнах.
Фестываль «Pradmova» – гэта пляцоўка для камунікацыі паміж ўдзельнікамі літаратурнага працэсу: выдаўцамі, аўтарамі, рэдактарамі, ілюстратарамі, дызайнерамі і, безумоўна, чытачамі.
Праграма фестываля будзе складацца з лекцый, майстар-класаў, літаратурных і музычных выступаў як беларускіх, так і замежных удзельнікаў.
Вы таксама можаце далучыцца да фестываля, прапанаваўшы ідэю сваёй імпрэзы, ці проста паўдзельнічаць у фэсце ў якасці кнігавыдаўца.
Заяўкі прымаюцца да 12 лютага. Калі Вашая прапанова будзе ўхвалена, Вы атрымаеце паведамленне ад арганізатараў.