Дата: 8 лiпеня 2023, 13:00Месца сбора: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5
*колькасць месц абмежавана 20 чалавек
вход 10 EUR
Прывіт! Мяне клічуць Паліна, я івэнт мэнаджарка CreateCulture Space. Рада знаёмству, а таксама тваей цікавасці да нашага шпацыра з Сяргеем Харэўскім "ВІЛЬНЯ ЯК ФОРМА ДУХА"
+ Мы наведаем касцёл Святой Тройцы, у якім цяпер санктуарый славутага абраза Ісуса Міласэрнага, касцёл Сьвятога Крыжа, у крыпце якога ёсць крыніца, на месцы пакутніцкай смерці айцоў-францішканаў, у гонар якіх пастаўленыя Тры Крыжы на гары, і ўбачым тамсама цудадзенйы абраз Маці Божай Сьнежнай, званы цяпер Баніфрацкім.
+ Мы зойдзем у віленскі Архікатэдральны сабор, каб ушанаваць памяць Святога Казімера, у ягоанай пахавальні, і распавядзем пра цудоўны святыя абразы ў гэтым храме.
+ А скончым наш шпацыр на Лукішках, у касцёле Святых Піліпа і Якуба, дзе ўбачым самы старажытны абраз у Вільні — Маці Божай Лукішскай. І будзем разважаць пра тое, як гэтыя святыні і іх гісторыі адлюстраваныя былі ў памяці пакаленняў і ў творчасці мастакоў і паэтаў.