Request edit access
Чытацкі клуб у Літаратурным 26 кастрычніка 2025 

Літаратурны музей працягвае сустрэчы Чытацкага клуба. Тут у коле сяброў мы разам разбіраемся ў сакрэтах творчай кухні пісьменнікаў, размотваем клубкі сюжэтных ліній і перыпітый лёсаў персанажаў. Сустрэчы Чытацкага клуба праходзяць у музеі раз на некалькі месяцаў.

Трэцяя сустрэча – падарожжа ў свет літаратуры ХІХ стагоддзя. У цэнтры нашай чытацкай увагі апынецца аповесць Элізы Ажэшкі “Хам”.

Жыццёвы і творчы шлях Элізы Ажэшкі непарыўна знітаваны з Гродна і Гродзеншчынай. Сюжэт аповесці “Хам”, прысвечаны жыццю беларускай вёскі пазамінулага стагоддзя, разгортваецца акурат у гэтых мясцінах. Селянін-рыбак Павел Кабыцкі паказаны вельмі глыбокай і цэльнай асобаю, а яго стасункі з распуснай і фанабэрыстай Франкай угрунтаваныя на біблійным запавеце дараваць бліжнім свядомыя і несвядомыя правіны.

Дар і трагедыя кахання, прыняцце і нянавісць, туга, пакуты сумлення і даравання – адвечныя глыбінныя тэмы, што разгортваюцца праз лёсы галоўных герояў перад чытачом. Аб іх і аб трагічна жыццёвым сюжэце паразважаем на сустрэчы Чытацкага клуба 26 кастрычніка а 12-й гадзіне.

Удзел у сустрэчах Чытацкага клуба па папярэдняй рэгістрацыі.

Пасля рэгістрацыі ўдзельнікі атрымаюць зваротны ліст з больш падрабязным планам і пытаннямі да абмеркавання.

Сустрэча адбудзецца 26 кастрычніка.

Пачатак: 12.00.

Мадэратар: Валянціна Кароткіна.

Кошт: 8 рублёў.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.

Sign in to Google to save your progress. Learn more
Імя *
Прозвішча
Мэйл *
Вашы  любімыя пісьменнікі
Вашы любімыя творы
Твор, які вам хацелася б абмеркаваць на сустрэчах Чытацкага клуба.
З якой перыядычнасцб вы гатовы наведваць сустрэчы Чытацкага клуба
Clear selection
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. - Terms of Service - Privacy Policy

Does this form look suspicious? Report