Request edit access
17.10, 19.30 -21.30 Рэгістрацыя на цырымонію ўручэння прэміі Карласа Шэрмана для перакладчыкаў
17 кастрычніка (субота)
19.30 - 21.30
Зал 2

Колькасць месцаў абмежаваная.

Цырымонія ўручэння прэміі Шэрмана для перакладчыкаў. Прэзентацыя кнігі мемуараў Карласа Шэрмана "Блуканец".

На цырымоніі ўручэння прэміі Карласа Шэрмана можна будзе бліжэй пазнаёміцца з творчасцю перакладчыкаў, якія ўвайшлі ў шорт-ліст. На цырымоніі абвесцяць пераможцаў прэміі ў трох намінацыях: пераклад прозы, пераклад паэзіі, пераклад дзіцячай кнігі. Кожны з іх атрымае 1500 даляраў у эквіваленце. Таксама на імпрэзе будзе прэзентавана кніга мемуараў Карласа Шэрмана "Блуканец", якая павінна выйсці неўзабаве.

Прэмія за найлепшую перакладную кнігу заснаваная ў 2016 годзе ў гонар выдатнага літаратурнага перакладчыка Карласа Шэрмана. Заснавальнікамі прэміі з’яўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Мясцовы дабрачынны фонд “Вяртанне”.

Sign in to Google to save your progress. Learn more
Адрас электроннай пошты *
Вашае імя *
Нумар тэлефону *
Калі ласка, прыходзьце на мерапрыемства ў масцы. На фестывалі будуць забяспечаны эпідэміялагічныя нормы: рэкамендаваны масачны рэжым, у залах будуць санітайзеры і адпаведная дыстанцыйная рассадка.
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. - Terms of Service - Privacy Policy

Does this form look suspicious? Report