Request edit access
Адукаторыум
Практычна-навучальная анлайн-праграма
для беларускіх настаўнікаў і метадыстаў.

Мы аб'ядноўваемся, каб навучыцца і пачаць ствараць сучасны ды запатрабаваны адукацыйны прадукт: відэаролікі, анімацыю, анлайн-гульні і інтэрактыўныя заданні. Прадукт, які будзе даступны дзецям і настаўнікам па ўсім свеце 24/7 і які будзе даваць базавыя школьныя веды па-беларуску без прапаганды, якой перанасычаныя сучасныя ўстановы адукацыі.

Фармат працы і праграма:
- 1 раз на 2 тыдні вэбінар па тэмах: формы і тэхналогіі мультымедыя-прадуктаў, мастацкі складнік адукацыі, сцэнараванне і драматургія, гейміфікацыя, распрацоўка ТЗ і камунікацыя з тэхнічнымі спецыялістамі і інш.
- Знаёмства з вырабнікамі кантэнту, тэхнічнымі і творчымі спецыялістамі, якія працуюць у сферы дзіцячых мультымедыя.
- Самастойная ці групавая праца па даследванні, аналітыцы існуючых ці магчымых адукацыйных мультымедыя-рашэнняў.
- Конкурс артыкулаў і мікрагрантаў на распрацоўку пілотных прадуктаў.
- Шмат віртуальнай прасторы для ўзаемадзеяння і зваротнай сувязі ад калегаў.

Дзеля бяспекі будзе забяспечаная магчымасць ананімнага ўдзелу. Арганізатары адказваюць за верыфікацыю далучыўшыхся на кожнай сазвонцы.

Тэрміны і ўмовы

Заяўкі на ўдзел у праграме прымаюцца да 26 студзеня 2025 г. Заняткі распачнуцца не пазней за сярэдзіну лютага.

Рэгулярны ўдзел у вебінарах (2 сазвонкі па 3 гадзіны на месяц) і выкананне самастойнай ці групавой хатняй працы (да 6 гадзін на месяц) з'яўляецца абавязковай умовай праграмы. Калі ласка, грунтоўна заплануйце свае магчымасці ды занятасць.

Дадатковая інфармацыя і пытанні дасылайце на пошту grunt.brest.by@gmail.com 

Ствараем беларускую адукацыю - без межаў і абмежаванняў!
Sign in to Google to save your progress. Learn more
Імя і прозвішча *
Кваліфікацыя і працоўная біяграфія. Якія свае дасягненні ў прафесіі Вы лічыце найбольш важнымі? *
Ці маеце досвед распрацоўкі метадычных дадаткаў альбо мультымедыйных матэрыялаў для школьнікаў? Калі ласка, падзяліціся спасылкамі ці згадкамі, калі такія маюцца. *
Чаму Вы хочаце прыняць удзел у праграме? Ці маеце дакладную ідэю і тэму, з якой хацелі б папрацаваць? *
Дайце, калі ласка, спасылку на асабістую старонку ў любой сацыяльнай сетцы, дзе Вы актыўныя. (Пытанне для дадатковай верыфікацыі) *
Вашае цяперашняе месца працы і месца пражывання. (Пытанне важнае для арганізацыі бяспечнай камунікацыі). *
Як Вы даведаліся пра гэтую праграму?
Пазначце адзін ці некалькі сродкаў сувязі, праз якія з Вамі можна звязацца. *
Дадатковыя патынні, прапановы да арганізатараў.
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. - Terms of Service - Privacy Policy

Does this form look suspicious? Report