Request edit access
Пешаходная вандроўка 03.03.2020 “Да вытокаў Менску” з Сяргеем Тарасавым
Сябры, у аўторак 3 сакавіка ў гістарычны дзень нараджэння Менску Арт Вандроўня запрашае Вас на вечаровую пешаходную вандроўку да вытокаў нашага гораду. У 953-ю гадавіну славутай бітвы на Нямізе, калі ўпершыню ў пісьмовай гісторыі згадваецца сёньняшняя сталіца Беларусі -- горад Менск -- вы атрымаеце магчымасць пачуць, адчуць і далучыцца да спракаветных гістарычных і археалагічных яго каранёў. 3-га сакавіка мы зазірнем у глыбокае вечаровае мінулае Менска разам з археолагам, гісторыкам, пісьменнікам, выкладчыкам, вядучым навуковым супрацоўнікам Музея горада Менску Сяргеем Тарасавым.

У вас будзе цудоўная магчымасць прайсці шляхам Усяслава Чарадзея да крэпасці на Нямізе і сярэднявечнага гораду Глеба Усяславіча на Свіслачы. Як узнік Менск, якому княству належаў да і пасля 1067 года? Пра гэта і шмат пра што іншае распавядзе вам вядомы археолаг, гісторык, выкладчык, вядучы навуковы супрацоўнік "Музея горада Мінска" Сяргей Тарасаў.

У межах вандроўкі спадар Сяргей правядзе экскурсію і па археалагічным музеі горада Менску, у стварэнні якога ён прыймаў непасрэдны ўдзел. Экспазіцыя знаёміць з гісторыяй Верхняга горада і прылеглых кварталаў, дзе  XII - XIII стст.  знаходзіўся гандлёва-рамесны пасад. А ў XVI - XVIII стст. пасля атрымання Магдэбургскага права Верхні горад стаў новым адміністрацыйным цэнтрам горада і месцам пражывання гарадскога набілітэту. Наведвальнікам прапануецца падарожжа ў свет рэчаў менчукоў XII - XIХ стст., сярод якіх касцяныя грабеньчыкі і капавушка, жалезныя наканечнікі стрэлаў і дзідаў, ключы і замкі, упрыгожванні X - XIХ стст., скураны абутак менчукоў і шмат якія іншыя прадметы з паўсядзённага жыцця гараджан Менску.

Кошт 10 бел. руб.,  заўсёднікам і групам пры папярэдняй аплаце  – 8 руб. + кошт квітка ў Археалагічны музей.

Экскурсія распачнецца а 18-й гадзіне. Запіс на вандроўку праз гэтую гугл-форму.
 
Уся дадатковая інфармацыя: 8-025-5458430 (viber),  8-044-5386283 (Валерыя), а таксама праз е-mail: bielkultura@gmail.com

Sign in to Google to save your progress. Learn more
Прозвішча, імя (кірыліцай) *
Колькасць вандроўнікаў *
Кантактны тэлефон ((XX)-XXX-XX-XX, (аператар)) *
Вайбер, калі адрозніваецца ад тэлефона ((XX)-XXX-XX-XX) *
Адрас электроннай пошты *
Адкуль даведаліся *
Адкуль даведаліся (падрабязней):
Ці жадаеце атрымліваць рассылку вандровак і мерапрыемстваў Арт Сядзібы? *
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy