Request edit access
Рэгістрацыя на вандроўку 23-24.03.2019 Вільня Кастуся Каліноўскага
Сябры, прапануем вам у выходныя 23-24 сакавіка далучыцца да традыцыйнай вандроўкі ў Вільню, прысвечанай Кастусю Каліноўскаму, легендарнаму герою, кіраўніку паўстання 1863-1864 г.г. у Беларусі. Cёлета 22 сакавіка споўніцца 155 год з дня яго пакутніцкай смерці на шыбеніцы на Лукішскім пляцы ў Вільні.

Нядаўна на Гедымінавай гары знайшлі парэшткі пакараных смерцю паўстанцаў 1863-1864 г.г., сярод якіх амаль дакладна ўжо ідэнтыфікаваныя як парэшткі самога Каліноўскага. Улетку плануецца перапахаванне, але афіцыйныя ўлады Беларусі распачалі кампанію дэгераізацыі Кастуся Каліноўскага, адмаўляюцца ўдзельнічаць у афіцыйнай цырымоніі перапахавання ў Вільні. Таму для сапраўдных патрыётаў Беларусі зараз вельмі важна давесці, што для нас Каліноўскі па-ранейшаму застаецца нацыянальным героем. Таму заклікаем падтрымаць штогадовую акцыю ўшанавання памяці Кастуся Каліноўскага ў Вільні, якая гэтым разам адбудзецца ў суботу 23 сакавіка. З гэтай нагоды прапануем далучыцца да вандроўкі ў Вільню - месца пакутніцкай смерці Каліноўскага і нараджэння беларускай нацыянальнай ідэі.

Кошт вандроўкі - 45 еўра (начаванне ў хостэле - агульныя пакоі, 50 еўра - 4-хмясцовы нумар, 55 еўра - 2-хмясцовы нумар)

Тыя, хто мае візу і страхоўку, могуць запоўніць толькі пункты з зорачкай (абавязковыя), хто не мае страхоўкі, калі ласка, запоўніце ўсе пункты.

У Вільні акрамя вандроўкі па беларускіх мясцінах мы паўдзельнічаем шэсці памяці Каліноўскага і круглым стале гісторыкаў, а таксама ў мерапрыемствах, прысвечаных Дню Волі.

Прыкладная праграма вандроўкі (можа змяняцца):

23 сакавіка, субота

06-30 Ад'езд, праходжанне мяжы.
11-30 - 13-30 - пры добрым праходжанні мяжы наведванне сярэднявечнага замку ў Медніках, месца, дзе знаходзіўся фальварак Свіраны – месца нараджэння заснавальніка найноўшай беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча і касцёла ў Руйконях, дзе хрысцілі Францішка Багушэвіча.
13-30 - 15-00 - шэсце памяці Каліноўскага ад месца зняволення да Лукішскай плошчы
15-00 - 16-00 - вольны час (для абеду)
16-00 - 18-00 - удзел у круглым стале гісторыкаў і ў вечарыне памяці Кастуся Каліноўскага
18-00 - малітва памяці паўстанцаў у беларускім касцёле Св. Барталамея на Зарэччы(па жаданні),
вольны вечар у Вільні, начаванне


24 сакавіка, нядзеля

9-30 - 12-00 - пешаходная вандроўка па беларускіх мясцінах Вільні: ад Вострай Брамы да Кафедральнай плошчы, 7 вякоў гісторыі ў сэрцы беларускай Вільні - Базыльянскіх мурах з фундаванай Канстанцінам Асторжскім царквой Святой Троіцы, дом віленскага бурмістра Якуба Бабіча, дзе была друкарня Францішка Скарыны, дамы, дзе арыштавалі Кастуся Каліноўскага, дзе жылі, працавалі і стваралі свае знакамітыя шэдэўры Адам Міцкевіч, Станіслаў Манюшка, Уладзіслаў Сыракомля, Францішак Багушэвіч, Янка Купала, Вацлаў Ластоўскі, кс. Адам Станкевіч, мастак Язэп Драздовіч ды іншыя беларускія віленскія дзеячы 19-20 ст., дзе была рэдакцыя першай беларускай газеты Наша Ніва і іншыя беларускія ўстановы 1-й паловы 20 ст. А таксама Ратушная і Кафедральная плошчы, манастыр Святога Духа, знакаміты гатычны ансамбль касцёлаў Св. Ганны і бернардынцаў, Верхні і Ніжні вялікакняскія замкі, Універсітэт і губернатарскі палац (Прэзыдэнтура), палацы Льва Сапегі, Міхала Казіміра Агінскага, Хадкевічаў, Радзівілаў ды іншых знакамітых магнацкіх родаў ВКЛ.
12-00 – 13-30 – удзел у святкаванні 25 сакавіка ў Вільні
13-30 – 15-30 – заезд у гандлёвы цэнтр, абед
15-30 – ад'езд у Менск. Транзіт па тэрыторыі Літвы і Беларусі. Мяжа
22-00 - прыбыццё ў Менск (арыентыровачна).

Уся папярэдняя інфармацыя па тэлефонах:

+375-44-5386283 і +375-25-5458430(viber), а таксама праз е-майл bielkultura@gmail.com

Прозвішча, імя і імя па бацьку (кірыліцай) *
Your answer
Кантактны тэлефон ((XX)-XXX-XX-XX, (аператар)) *
Your answer
Адрас электроннай пошты *
Your answer
ПРОЗВІШЧА і ІМЯ (лацінкай як у пашпарце) *
Your answer
Дата нараджэння *
MM
/
DD
/
YYYY
Нумар пашпарта *
Your answer
Патрэба ў візе *
Патрэба ў страхоўцы *
Адрас рэгістрацыі (як у пашпарце)
Your answer
Дата выдачы пашпарта
MM
/
DD
/
YYYY
Кім выдадзены пашпарт
Your answer
Дата, да якой дзейнічае пашпарт
MM
/
DD
/
YYYY
Ідэнтыфікацыйны нумар
Your answer
Прафесія
Your answer
Submit
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service