Bearbeitungszugriff anfordern
Рэгістрацыя на вандроўку 24.03.2018 Таямніцы беларускай Вільні: ад Каліноўскага да дзеячоў БНР
Прапануем вам ў суботу 24 сакавіка далучыцца да 1-дзённай вандроўкі ў Вільню, прысвечанай 180-годдзю Кастуся Каліноўскага і 100-годдзю БНР.

На жаль, з-за непаразуменняў з Літоўскай амбасадай мы не атрымалі візаў на 17-е сакавіка, але сёння наш запрашаючы бок уладзіў гэтае пытанне на персанальнай сустрэчы з Амбасадарам Літвы ў Беларусі, таму мы пераносім нашу 1-дзённую вандроўку у Вільню на тыдзень, на суботу 24-га сакавіка. Такім чынам мы зможам не толькі ўшанаваць памяць Кастуся Каліноўскага, але і паўдзельнічаць ва ўрачыстых мерапрыемствах віленскіх беларусаў да 100-годдзя БНР, а 25-га сакавіка паспець адсвяткаваць у Менску :)

У сувязі з тым, што будзем дасылаць новае запрашэнне, у Вас з'явіўся шанец далучыцца да вандроўкі і падацца ў спіс на БЯСПЛАТНЫЯ аднаразовыя ВІЗЫ!!! Да раніцы панядзелка (07-00) 19 сакавіка вы зможаце запоўніць рэгістрацыйную форму.

Cёлета ў лютым споўнілася 180 год з дня нараджэння легендарнага героя Беларусі, кіраўніка паўстання 1863-1864 г.г. у Беларусі Кастуся Каліноўскага, а таксама 155 год з дня пачатку гэтага паўстання. І вядома, сёлета мы святкуем 100 годдзе абвяшчэння незалежнасці Беларусі З гэтай нагоды прапануем далучыцца да 1-дзённай вандроўкі ў Вільню - месца пакутніцкай смерці Каліноўскага і нараджэння беларускай нацыянальнай ідэі.

Кошт вандроўкі - 30 еўра + 30 бел. руб.

Да вандроўкі і ўшанавання Кастуся Каліноўскага ў Вільні, на запрашэнне віленскіх беларусаў будзем спрабаваць адчыніць аднаразовыя БЯСПЛАТНЫЯ ВІЗЫ (пры рэгістрацыі да раніцы 07-00 19-га САКАВІКА).
Тыя, хто мае візу і страхоўку, могуць запоўніць толькі пункты з зорачкай (абавязковыя), хто ня мае візы ці страхоўкі, калі ласка, запоўніце ўсе пункты.
У Вільні пасьля вандроўкі па беларускіх мясцінах мы паўдзельнічаем ў прэзэнтацыі кнігі пра Кастуся Каліноўскага і ў шэсці ды святочным канцэрце ды іншых мерапрыемствах да 100-годдзя БНР.

Прыкладная праграма вандроўкі:
06-00 Збор
06-30 Ад'езд
11-00 - 13-00 - прыезд у Вільню, вольны час, для жадаючых аўтобус падвязе Вас да ГЦ Акропаліс
13-00 - 15-30 Вандроўка па беларускіх мясцінах Вільні
15-30 - 16-30 прэзэнтацыя кнігі Васіля Герасімчыка «Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда»
17-00 - 18-00 шэсце да 100-годдзя БНР
18-30 - 19-00 - Фота-выстава "80-ыя ўгодкі БНР у Менску, 1998”
20-00 - 22-00 - сьвяточны канцэрт пры ўдзеле беларускага гурта «PAWA». Адрас: Pylimo g. 21B (бар "Paviljonas")
22 -00 - 03-00 - вяртанне ў Менск

Уся папярэдняя інфармацыя па тэлефонах:
+375-44-5386283  і +375-25-5458430(viber), а таксама праз е-майл bielkultura@gmail.com
 
In Google anmelden, um den Fortschritt zu speichern. Weitere Informationen
Прозвішча, імя і імя па бацьку (кірыліцай) *
Кантактны тэлефон ((XX)-XXX-XX-XX, (аператар)) *
Адрас электроннай пошты *
ПРОЗВІШЧА і ІМЯ (лацінкай як у пашпарце) *
Дата нараджэння *
TT
.
MM
.
JJJJ
Нумар пашпарта *
Патрэба ў візе *
Патрэба ў страхоўцы *
Адрас рэгістрацыі (як у пашпарце)
Дата выдачы пашпарта
TT
.
MM
.
JJJJ
Кім выдадзены пашпарт
Дата, да якой дзейнічае пашпарт
TT
.
MM
.
JJJJ
Ідэнтыфікацыйны нумар
Прафесія
Senden
Alle Eingaben löschen
Geben Sie niemals Passwörter über Google Formulare weiter.
Dieser Inhalt wurde nicht von Google erstellt und wird von Google auch nicht unterstützt. - Nutzungsbedingungen - Datenschutzerklärung

Sieht dieses Formular verdächtig aus? Bericht