Рэгістрацыя на квіз "Хто мы такія?"
22 мая ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца "Ноч музеяў".
Часткай "Ночы музеяў" будзе інтэлектуальны квіз "Загадка Багдановіча" – камандная гульня, падчас якой з дапамогай эрудыцыі і кемлівасці трэба правільна адказаць на пытанні, звязаныя са знакамітым беларускім паэтам. Вас чакаюць сем раўндаў, сярод якіх "Check in", "Рукамі не чапаць", "Толькі ў сэрцы трывожным пачую", "Тое-сёе" і іншыя.
Паспрабаваць сябе ў якасці гульца можа кожны. Мы прымаем заяўкі як ад каманд (ад 3 да 6 чалавек), так і ад асобных гульцоў (іх мы аб'яднаем у "стыхійную" каманду). Колькасць каманд абмежаваная.
Працягласць гульні – каля 2 гадзін. Пачатак 22 мая а 18.00 (вул. М.Багдановіча, 7А).
Кошт: удзел у квізе ўваходзіць у кошт квітка на "Ноч музеяў" – 10 рублёў.