Request edit access
Анкета на ўдзел у моладзевым абмене
"Нацыянальныя і рэлігійныя меншасці на польска-беларуска-літоўскім памежжы - сучаснасць і перспектывы"

Беласток, Польшча
12 лістапада – 18 лістапада 2017 года
(прыезд удзельнікаў - 11.11, ад'езд - 19.11)

На мапе свету цяжка знайсці краіну, дзе ўсе будуць гаварыць на адной мове, належаць да адной і той жа этнічнай групы або мець адну і тую ж культурную спадчыну. У кожнай краіне, мірнае суіснаванне нацыянальных, этнічных, моўных меншасцяў з'яўляецца станоўчым фактарам, які ёсць крыніцай культурнага ўзбагачэння. Гісторыя таксама паказвае на другую важную выснову: этнічныя канфлікты часта суправаджаюцца ахвярамі, гвалтам і разбурэннямі, гэтыя канфлікты пагражаюць адзінству краіны, а таксама спакою і бяспецы ва ўсім свецеі.
Этнічныя меншасці маюць шмат праблемаў нават у рацыянальным сучасным свеце. Абарона нацыянальных меншасцяў з'яўляецца важнай праблемай для ўсёй міжнароднай супольнасці, таму што кожны чалавек у выніку гістарычных падзей можа стаць членам меншасці.
Рэгіён польска-беларуска-літоўскага памежжа і пражываючыя там нацыянальныя і рэлігійныя меншасці сталі тэматыкай абмену моладзі, таму што, нягледзячы на тое, што Польшча, Беларусь і Літва доўгі час былі ў складзе адной краіны, маюць адну гісторыю, падобныя традыцыі, усё роўна некаторыя меншасці гэтых краінаў маюць пэўныя праблемы.

Пражыванне, харчаванне і праезд удзельнікаў да г. Беласток забяспечвае арганізатар абмену.
Пытанні можна накіроўваць па адрасе - dombelaruski@gmail.com

Email address *
Next
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Additional Terms