Адкрыты ліст выпускнікоў ЕГУ ў сувязі з унутраным канфліктам ва ўніверсітэце
In English: https://dl.dropboxusercontent.com/u/51809622/Letter_EHU_en.pdf
Тэкст таксама даступны па гэтай спасылцы: https://dl.dropboxusercontent.com/u/51809622/Adkrity_list_EHU-by1.pdf
Спіс тых, хто падпісаў ліст, даступны тут: http://bit.ly/1aGV4Dm
Sign in to Google to save your progress. Learn more
Адказы
Адказ старшыні Сенату ЕГУ Паўла Церашковіча (па-ангельску) https://dl.dropboxusercontent.com/u/51809622/Tereshkovich_answer-en.pdf
Адказ рэктара ЕГУ Анатоля Міхайлава (па-расейску) https://dl.dropboxusercontent.com/u/51809622/Me_answer-ru.pdf
Адказ намесніка рэктара ЕГУ Дарыюса Удрыса (па-беларуску) https://dl.dropboxusercontent.com/u/51809622/Udrius_answer-by.pdf
Тэкст звароту
Мы, выпускнікі ЕГУ, надзвычай занепакоеныя той няпростай сітуацыяй, якая склалася ў нашым універсітэце.

Перш за ўсё мы хочам выказаць шчырую падзяку ўсім супрацоўнікам універсітэта, якія працавалі над праектам ЕГУ ў Мінску і якія пазней здолелі паспяхова адрадзіць універсітэт у Вільні.

Сёння ЕГУ зноў знаходзіцца ў стане трансфармацыі, што выклікана неабходнасцю адпавядаць сучасным літоўскім і міжнародным стандартам адукацыі. У СМІ з'явілася нямала паведамленняў, якія сведчаць пра існаванне супрацьстаяння ўнутры ўніверсітэта. Адміністрацыя прыкладае намаганні па аптымізацыі менеджменту, кадравай палітыкі і бюджэту навучальнай установы. У гэты ж час істотная частка выкладчыкаў заяўляе пра сваю адлучанасць ад працэсу прыняцця рашэнняў ва ўніверсітэце.

На жаль, дыскусія адносна таго, якой мае быць будучыня ЕГУ, прымае небяспечную форму. Гэта, у сваю чаргу, негатыўным чынам адбіваецца на навучальным працэсе, іміджы ўніверсітэта і выніках уступнай кампаніі. Нам балюча назіраць, як унікальны адукацыйны праект няславіць сваю рэпутацыю.

Мы асобна звяртаем увагу на тое, што ў апошнія гады ва ўніверсітэце сфармаваўся сапраўды ўнікальны педагагічны асяродак. Гэта выкладчыкі высокага ўзроўню, якія прапанавалі нам адрознае ад афіцыйна-дзяржаўнага стаўленне да адукацыйнага працэсу і асобы студэнта. Дзякуючы ім мы навучыліся крытычна мысліць, знаходзіць творчыя падыходы і ўсведамляць сваю адказнасць перад беларускім грамадствам. Мы давяраем нашым выкладчыкам, а таксама спадзяемся, што ў выніку рэформаў для іх будуць створаныя ўсе неабходныя ўмовы для педагагічнай і навуковай дзейнасці.

Мы заклікаем кіраўніцтва ЕГУ звярнуць пільную ўвагу на існаванне ўнутраных супярэчнасцяў ва ўніверсітэце, а таксама стварыць больш спрыяльныя ўмовы для таго, каб розныя галасы маглі быць пачутымі.

Мы заклікаем усе бакі канфлікту адмовіцца ад прыватных амбіцый і катэгарычных фармулёвак. Памятайма пра нашую асаблівасць. Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт заўжды годна пераадольваў выпрабаванні; у значнай ступені дзякуючы таму, што нас аб’ядноўвала агульная “ідэя Універсітэта”. Няхай так будзе і надалей.

20 студзеня 2014 г.

Зварот падпісалі болей за 150 выпускнікоў. Спіс тых, хто падпісаў ліст, даступны тут: http://bit.ly/1aGV4Dm

Калі ласка, калі Вы згодныя з тэкстам ліста і гатовыя яго падпісаць, пазначце асабістыя дадзеныя, якія будуць прыведзеныя ў апублічаным звароце, дасланыя адміністрацыі ўніверсітэту і ў беларускія СМІ
Імя (лацінкай) *
Прозвішча (лацінкай) *
Праграма *
Калі сканчалі некалькі праграм, пазначце калі ласка праз кропку з коскай
Год сканчэння ўніверсітэту *
Атрыманая ступень у ЕГУ *
Required
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. - Terms of Service - Privacy Policy

Does this form look suspicious? Report