Request edit access
Рэгістрацыя на вандроўку ў Музейную Вільню з Паўлам Каралёвым 19-20 траўня (рэгістрацыя на бясплатныя візы працягнутая да 6 траўня!!!)
19-20 траўня запрашаем Вас далучыцца да вандроўкі ў Вільню на Ноч Музеяў з гісторыкам і музейшчыкам Паўлам Каралёвым.

Ноч Музеяў - гэта акцыя, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў, што адзначаецца 18 траўня. У бліжэйшыя выходныя да гэтага дня усе музеі працуюць да пазна і шмат дзе маюць бясплатны ўваход, у тым ліку і ў гістарычнай сталіцы Вялікага Княства Вільні, куды мы і прапануем разам скіравацца ў гэтыя дні.

У праграме:
- наведванне музея Ўладзіслава Сыракомлі ў Барэйкаўшчыне;
- вандроўка па Беларускіх мясцінах Вільні з Паўлам Каралёвым і кіраўнічкай віленскай грамадзкай арганізацыі "Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча" Людвікай Кардзіс.
- супольнае наведванне музея царкоўнага мастацтва ў былым касцёле Св. Міхала, дзе пахаваны Леў Сапега з жонкамі, дзе падчас 2-й сусветнай вайны беларускі ксёндз Адам Станкевіч перахоўваў самыя каштоўныя экспанаты з Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча;
- вольны вечар для самастойнага бясплатнага наведвання віленскіх музеяў у Ноч музеяў;
- вандроўка ў маляўнічы паўночны прыгарад Вільні Вяркі, колішнюю рэзідэнцыю Віленскага біскупа Ігната Якуба Масальскага - адзін з самых знакамітых палацавых ансамбляў Віленшчыны. А таксама наведванне маляўнічага парка Ерузале, дзе знаходзяцца барочны касцёл св.Крыжа і больш за 30 капліцаў кальварыйскага шляху Хрыста;
- паэтычная вечарына - паўтор-рэканструкцыя беларуска-літоўскай вечарыны, што адбылася ў Вільні роўна 80 год таму ў траўні 1938 года.

Да гэтай вандроўкі традыцыйна будзем спрабаваць для нашых вандроўнікаў адчыніць культурніцкія бясплатныя аднаразовыя літоўскія візы. Магчыма, калі нас пашлюць у візавы цэнтр, давядзецца заплаціць 20 еўра.

Дзеля гэтага трэба да 6-га траўня ўключна запоўніць гэтую форму!
З 7-га траўня - толькі зь мультывізамі!

Тыя, хто мае візу і страхоўку, могуць запоўніць толькі пункты з зорачкай (абавязковыя), хто не мае візы ці страхоўкі, калі ласка, запоўніце ўсе пункты.

Кошт 2-дзённай вандроўкі ў Вільню 75 еўра + 30 бел. руб.

У кошт уключаныя вандроўка, праезд і начаванне ў 3*-м гатэлі Panoramа з уключаным сняданкам - швецкі стол.
 
Уся дадатковая інфармацыя па тэлефонах: +375 44 538 62 83 і +375 25 545 84 30 (viber).
Sign in to Google to save your progress. Learn more
Прозвішча, імя і імя па бацьку (кірыліцай) *
Кантактны тэлефон ((XX)-XXX-XX-XX, (аператар)) *
Адрас электроннай пошты *
ПРОЗВІШЧА і ІМЯ (лацінкай як у пашпарце) *
Дата нараджэння *
MM
/
DD
/
YYYY
Нумар пашпарта *
Патрэба ў візе *
Патрэба ў страхоўцы *
Адрас рэгістрацыі (як у пашпарце)
Дата выдачы пашпарта
MM
/
DD
/
YYYY
Кім выдадзены пашпарт
Дата, да якой дзейнічае пашпарт
MM
/
DD
/
YYYY
Ідэнтыфікацыйны нумар
Прафесія
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. - Terms of Service - Privacy Policy

Does this form look suspicious? Report