Запрашаем прыняць удзел у Кангрэсе дзеячаў культуры Беларусі, якія зараз знаходзяцца ў Польшчы.
Пад час сустрэчы мы прапаноўваем стварыць агульную базу дадзеных культурных дзеячаў і арганізацый, звязаных з беларускай культурай, падзяліцца кантактамі, па жаданню распавесці пра сваю дзейнасць, а таксама стварыць агульны працоўны каляндар культурных падзей. У кожнага ўдзельніка будзе магчымасць паставіць свае пытанні, зрабіць свае прапановы і на роўных правах з усімі вырашаць праблемы, якія стаяць перад беларускай культурай у эміграцыі.
Разглядаем гэты кангрэс, як магчымасць яднання і супрацы.
Будуем Беларусь разам, тут і зараз!