8-10 сакавіка адбудзецца вандроўка "Спадчына Вялікага Княства ва Ўкраіне" з гісторыкам і экскурсаводам Паўлам Каралёвым.
Маршрут: Луцк - Алыка - Дубна - Крамянец - Пачаева - Межырыч - Астрог.
Вандроўнікі наведаюць уладанні князёў ВКЛ:
- два ўладанні самога Вітаўта Вялікага - Луцк і Крамянец;
- два замкі князя Канстанціна Астрожскага - Астрог і Дубна, а таксама манастыр у Межырычы, заснаваны Астрожскімі;
- адзіную на тэрыторыі сучаснай Украіны Радзівілаўскую ардынацыю у ВКЛ - Алыку, з палацам Радзівілаў;
- знакамітую Пачаеўскую Лаўру.
Маршрут: Луцк - Алыка - Дубна - Крамянец - Пачаева - Межырыч - Астрог.
Падчас вандроўкі плануецца канцэрт старадаўняй музыкі ВКЛ ды іншых беларускі спеваў, а таксама беларускіх перакладаў песняў народаў свету пад гуслі ў выкананні дуэта Алеся Чумакова (Стары Ольса) і Таццяны Ячнай (Апошні Шылінг).
Луцк валодае цэлай палітрай велічных і разнастайных помнікаў, сярод якіх: Верхні замак (13-16 ст.), рэшткі сцен Ніжняга замка (14-17 ст.), Пакроўская і Крыжаўзвіжанская цэрквы, езуіцкі калегіум, Троіцкі сабор (1754) і інш. У адной з вежаў замка размясціўся незвычайны музей званоў. Менавіта ў Луцку князь Вітаўт даваў шчодрыя банкеты ў гонар еўрапейскіх манархаў, спадзяваўся стаць каралём Вялікага княства Літоўскага. Але кароны князь так і не дачакаўся.
Алыка сустрэне знакамітым замкам Радзівілаў (17-18 ст.). Вандроўнікі даведаюцца, як уладальнікі замка звязаныя з амерыканскім родам Кенэдзі і непасрэдна з вядомым амерыканскім прэзідэнтам. Пабачаць і знакаміты касцёл святой Троіцы - адзін з першых барочных храмаў Украіны, пабудаваны па ўзоры вядомай езуіцкай базілікі Іль Джэзу (Рым). Пад храмам ёсць крыпта, дзе хавалі мясцовых магнатаў Радзівілаў.
Дубна здзівіць замкам князёў Астрожскіх, які пабудаваў князь Канстанцін Іванавіч. Магдэбургскія правы гораду надаў кароль Жыгімонт. У горадзе ёсць незвычайная царква Пакрова прасвятой Багародзіцы. А на вуліцах горада можна сустрэць помнік жабе з надпісам "Хто мяне не мае, таго я не задушу".
Краменец - вядомы сваім замкам, які адыгрываў важную ролю ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Першапачаткова закладаў там замак сам князь Вітаўт. Затым належыў ён вялікаму князю Жыгімонту, пасля каралеве Боне Сфорцы. Ёсць звесткі што ў горадзе працаваў Францыск Скарына. Тут захаваліся выдатныя помнікі архітэктуры: Богаяўленскі і Мікалаеўскі саборы, езуіцкі калегіум. З Крамянца родам адзін з самых шанаваных польскіх пісьменнікаў Юліюш Славацкі.
Крамянец вядомы сваім замкам, які адыгрываў важную ролю ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Першапачаткова закладаў замак сам князь Вітаўт. Затым ён перайшоў ва ўладанне каралеве Боне Сфорцы. Ёсць звесткі, што ў горадзе працаваў Францыск Скарына. Тут захаваліся выдатныя помнікі архітэктуры: Богаяўленскі і Мікалаеўскі саборы, езуіцкі калегіум. З Крамянца родам адзін з самых шанаваных польскіх пісьменнікаў Юліюш Славацкі.
Падчас вандроўкі запланаванае таксама наведванне знакамітага Пачаеўскага Успенскага мужчынскага манастыра - аднаго з самых буйных храмавых комплексаў ва Украіне, вядомага сваім цудатворным абразом. Гэтае святое месца мае статус лаўры з-за свайго асабліва важнага гістарычнага і духоўнага значэння. Асаблівае ўражанне складаюць храмы манастыра (18 ст.) ў стылі ўкраінскага барока.
Астрог - вядомы цэнтр роду Астрожскіх. Знакамітай за часамі Вялікага княства Літоўскага была Астрожская Акадэмія. Тут працаваў Іван Фёдараў, які за няпоўных чатыры гады (1578-1581) выпусціў 5 выданняў, сярод якіх знакамітую Астрожскую Біблію. Мы наведаем велічны замак знакамітага роду. А непадалёк ад Астрогу ў Межырычы захаваўся праваслаўны манастыр, заснаваны князямі Астрожскімі.
Астрог - вядомы цэнтр роду Астрожскіх. Знакамітай за часамі Вялікага княства Літоўскага была Астрожская Акадэмія. Тут працаваў Іван Фёдараў, які за няпоўныя чатыры гады (1578-1581) выпусціў 5 выданняў, сярод якіх знакамітую Астрожскую Біблію. Вандроўнікі ўбачаць велічны замак знакамітага роду. А непадалёк ад Астрогу ў Межырычы захаваўся праваслаўны манастыр, заснаваны князямі Астрожскімі.
У Астрозе можна будзе паўдзельнічаць у фэсце Каладзій - украінскай Масленіцы, у праграму якой будзе ўключаны і канцэрт нашых выканаўцаў у замку Астрожскіх.
Кошт вандроўкі (з канцэртам і 2-ма начаваннямі, сняданкамі, канцэртам і адным начным пераездам назад) 120$ + 25 бел. руб.
Выезд з Менску ў пятніцу 8-га сакавіка ў 6-30 раніцы, вяртанне - у панядзелак 11-га сакавіка прыкладна таксама 6-30 раніцы.
Запіс на вандроўку праз гэтую гугл-форму.
Уся дадатковая інфармацыя: 8-025-5458430 (viber), 8-044-5386283 (Валерыя, пасля 3 лютага), а таксама праз е-mail:
bielkultura@gmail.com