Скарыстайцеся магчымасцю знайсці валанцёраў і валанцёрак, распавесці пра сябе і пазнаёміцца з іншымі!
Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» запрашае арганізацыі, ініцыятывы, крэатыўныя пляцоўкі i ўсiх, каму патрэбна валанцёрская дапамога, стаць часткай «Валанцёрскага фэсту» 2019!
24 жніўня 2019 года «Валанцёрскі фэст» збярэ неабыякавых маладых людзей, гатовых дапамагаць і рабіць свет дабрэйшым.
Як гэта будзе?
- арганізацыі / ініцыятывы / крэатыўныя пляцоўкі мусяць да 7 жніўня запоўніць анлайн-форму і пазначыць, у якой менавіта валанцёрскай дапамозе маюць патрэбу;
- РАДА апрацоўвае дадзеныя і шукае валанцёраў / валанцёрак;
- у дзень фэсту мы сустракаемся, знаёмімся, размяркоўваемся па арганізацыях і ініцыятывах у адпаведнасці з цікаўнасцямі....
- пачынаем валанцёрыць!
Звяртаем вашу ўвагу на тое, што арганiзацыi i iнiцыятывы будуць абiрацца па наступных крытэрыях:
- магчымасць для валантёраў і валанцёрак праявіць свае здольнасці (не толькі фізычная праца, але і творчая);
- устойлiвасць працы з валанцёрамi і валанцёркамі ў арганiзацыi/iнiцыятыве;
- магчымасць для ўдзельнікаў і ўдзельніц фэсту застацца ў валанцёрская камандзе арганізацыі/ініцыятывы далей.
Па ўсіх пытаннях лістуй на
info@rada.fm.