Заяўка на прэмію імя Наталлі Арсенневай 2020
Крытэры для падачы кніг:
1) жанр кнігі – паэзія;
2) кніга выдадзеная ў 2019 (кніга, якая была выдадзеная ў 2018, але па нейкіх прычынах не была пададзеная на мінулагоднюю прэмію, можа быць намінаваная ў гэтым годзе);
3) мова кнігі – беларуская;
4) кніга павінна быць выдадзеная ўпершыню ў папяровым ці электронным выглядзе (выдадзенай упершыню лічыцца кніга, палова і больш зместу якой апублікавана ў кнізе ўпершыню).
Заяўкі прымаюцца да 13 лютага 2020.