У нядзелю 23 лютага Арт Вандроўня запрашае Вас на пешаходную экскурсію "За нашу і вашу свабоду! Паўстанне 1863 г. у Менску" з гісторыкам, экскурсаводам, прадстаўніком Беларускага камітэта ICOMОS Цімохам Акудовічам.
У халодным лютым 1863 года ў Менску пачала стварацца сетка падпольнай арганізацыі, якая мусіла спрыяць пачатку і развіццю на землях былога Вялікага Княства паўстання, што ў гісторыю Беларусі ўвайшло як паўстанне Кастуся Каліноўскага. У віры падзеяў перапляліся лёсы мясцовых гімназістаў, пісьменнікаў, рускіх афіцэраў, святароў і лекараў.
Як развівалася і чым скончылася паўстанне, мы ўсе ведаем з падручнікаў на гісторыі. Але калі наблізіць і ўважлівей разгледзіць лёсы канкрэтных менчукоў, дык агульная панарама падзеяў 1863-1864 гг. пачынае выглядаць значна больш рэльефна. Абсалютнай нечаканасцю стане для вас імя і лёс чалавека, якога называлі душой паўстанцкай арганізацыі ў Менску!
Падчас гэтай вандроўкі мы перанясемся ў Менск 1863 года, пройдземся шляхамі, звязанымі з лёсам менскіх паўстанцаў, пабачым тыя нямногія будынкі, што захаваліся ад таго часу, здзейснім падарожжа па лёсах і эпізодах паўстання 1863 года ў сучаснай беларускай сталіцы.
Пачатак вандроўкі ў 18-00. Запіс на вандроўку праз гэтую гугл-форму.
Кошт вандроўкі 10 бел. руб., заўсёднікам і групам пры папярэдняй аплаце – 8 руб.
Уся дадатковая інфармацыя: 8-025-5458430 (viber), 8-044-5386283 (Валерыя), а таксама праз е-майл
bielkultura@gmail.com